Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Больш выяваў

Націсніце, каб павялічыць
19.90 BYN
Памер: 145x215 мм
Вага: 320 г

Purchase

Няма на складзе
ДраматургіяПеракладыПаэзіяЯнушкевіч (выдавецтва)Пераклады Ігара Кулікова

Апісаньне

Аповед пра Шакунталу, як ён расказаны ў Першай Кнізе сьвятой Магабгараты ды ў п’есе вялікага паэта Калідасы “Шакунтала пазнаная” / пераклад з санскрыту Ігара Кулікова. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2018. — 218 с.

ISBN 978-985-7165-72-8.

Паданьне пра Шакунталу займае важнае месца ў індыйскай літаратуры. Менавіта паводле яе сына Бгараты Індыя была яшчэ ў старажытнасьці названая Bhārata, ці “Зямля Бгараты”. Цяпер гэта адна з афіцыйных назваў краіны. У гэтай кнізе зьмешчаныя два пераклады: першы — арыгінальны аповед пра Шакунталу з Магабгараты; другі — яго апрацоўка ў выглядзе п’есы “Шакунтала пазнаная”, створаная найвялікшым санскрыцкім паэтам Калідасам.

“Аповед пра Шакунталу” – адна з самых папулярных устаўных гісторый (upãkhyãna-) у Магабгараце. Гэтая кніга зьмяшчае ня толькі арыгінальнае паданьне, але і яго драматургічную адаптацыю – п’есу “Шакунтала пазнаная” найславутага санскрыцкага паэта Калідасы (≈ 4–5 стст. н. э.), якая справядліва ўважаецца шэдэўрам індыйскага клясычнага тэатру.

Шакунтала была дачкой знакамітага мудраца Вішвамітры й нябёснай дзевы Мэнакі, якая кінула сваё дзіця ў лесе неўзабаве па нараджэньні. Дзяўчынку знайшоў і вырасьціў вялікі пустэльнік Канва – сын Кашйапы, айца багоў. Гэты аповед расказвае пра сустрэчу й шлюб Шакунталы з князем Душйантам ды нараджэньне іх сына Бгараты, якому было наканавана стаць валадаром усяе зямлі. Менавіта паводле яго Індыя стала называцца Bhãrata, што цяпер зьяўляецца адной з афіцыйных назваў краіны.

Асаблівасьцю гэтага перакладу, зробленага паэтам Ігарам Куліковым, ёсьць спроба захаваць арыгінальныя паэтычныя памеры й выснаваць для іх беларускія адпаведнікі. Пераклад таксама зьмяшчае шэраг наватвораў, якія пакліканыя дакладней перадаць сэнсавыя нюансы арыгіналу.

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Аўсяннікава Тамара
Кніга выбраных вершаў Тамары Аўсяннікавай складаецца з трох раздзелаў: “Родныя вобразы”, “У квецені вясны”, “Зямное кола”. Аўтарка ўзнаўляе ў памяці дарагія сэрцу імёны і вобразы, па-філасофску асэнсоўвае зямное жыццё.
Ружэвіч Тадэвуш
Выданне ўяўляе сабой збор выбраных твораў вядомага сучаснага польскага паэта Тадэвуша Ружэвіча, якія даюць магчымасць пазнаёміцца з вершамі розных перыядаў творчасці аўтара.
Мідзьені
Мідзье́ні (сапраўднае Мілаш Дзьердзь Нікола; 1911–1938) – класік албанскай літаратуры, лёс якога шмат у чым падобны да лёсу нашага Максіма Багдановіча. У зборнік уключаныя ўсе без вынятку яго паэтычныя творы, а таксама выбраныя лірычныя мініяцюры.