Збор твораў у двух тамах
37.50 BYN
Памер: 170x240 мм
Вага: 2555 г
Purchase
Апісаньне
Том 1. Літаратурна-крытычныя працы. — Вільня: Інстытут беларусістыкі; Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 2011. — 939 с., іл. Цвёрдая вокладка.ISBN 83-60456-30-5
Том 2. Проза, паэзія, філязофія, публіцыстыка, запісныя кніжкі, дзёньнікі, лісты. — Вільня: Інстытут беларусістыкі; Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 2011. — 726 с., іл. Цвёрдая вокладка.
ISBN 83-60456-31-3
Цяпер усё апублікаванае А. Бабарэкам пры жыцьці выглядае толькі надводнай часткай айсбэргу, бо большая частка таго, што стваралася пісьменьнікам, у друк ня трапіла альбо ўвогуле пісалася не для публікацыі. Шмат што засталося ў чарнавіках, накідах, плянах–схемах, “расшыфроўваць” якія даводзілася ўжо непасрэдна ў працэсе падрыхтоўкі гэтага выданьня. Такім чынам, сёньня зьявілася магчымасьць адэкватнай ацэнкі творчасьці і асобы Адама Бабарэкі, а таксама літаратурнага працэсу 1920—30–х гг. увогуле.
(Віктар Жыбуль. Людзьмі быць)
Паглядзець апісаньне цалкам
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
У зборнік увайшлі найбольш папулярныя апавяданні англійскага класіка Г. К. Чэстэртана, у якіх тэма спрадвечнага змагання паміж дабром і злом раскрываецца на прыкладзе шматгадовага супрацьстаяння паміж святаром Браўнам і сусветна вядомым злачынцам па прозвішчу Фламбо. Бліскучы талент аўтара, багацце мовы, невычэрпная выдумка ў пабудове дэтэктыўных сюжэтаў па-свойму вырашаюць спрадвечную задачу літаратуры: абвясціць чалавека найвялікшай каштоўнасцю Сусвету і веру ў Бога наймагутнейшай сілай дабра.
У сваёй кнізе аўтар малюе контур душы маладога чалавека і поўніць яго падзеямі, здарэннямі і недарэчнасцямі мінулых гадоў.
У гэтай кнізе Адама Глобуса сабраныя партрэты выдатных майстроў літаратуры і мастацтва. Іх усіх добра ведае аўтар, таму чытач убачыць шмат асабістага і кранальнага, таго, пра што не змогуць напісаць іншыя. На першы погляд, суб’ектывізм Глобуса можа падавацца занадта катэгарычным, але яго кампенсуе шчырасць і праўдзівая любоў да апісаных творцаў.














