Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Больш выяваў

Націсніце, каб павялічыць
23.20 BYN
Памер: 145x215 мм
Вага: 495 г

Purchase

Няма на складзе
ЖыцьцяпісыЯнушкевіч (выдавецтва)Немастацкая літаратура (нон-фікшн)Бахарэвіч Альгерд

Апісаньне

Мае дзевяностыя / Альгерд Бахарэвіч. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2018. — 312 с. : іл. Цьвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-7165-89-6.

Дзевяностыя гады мінулага стагодзьдзя: такія нядаўнія і такія далёкія. Ці заслугоўваюць яны настальгіі? Якім быў горад Менск у тую раніцу беларускай незалежнасьці? Што нас захапляла і што палохала, як мы адкрывалі сябе, як біліся, пілі, як любілі — і аб чым марылі? Вядомы пісьменьнік Альгерд Бахарэвіч, маладосьць якога прыпала акурат на гэты «ліхі» час, спрабуе рэканструяваць яго ў сваёй новай, шчырай і наскрозь аўтабіяграфічнай кнізе. Апошнія канвульсіі СССР вачыма вучня сярэдняй школы, вольнае студэнцтва, літаратурная рэвалюцыя, беларускі панк-рок, драмы і камедыі прыватнага жыцця. Найноўшая гісторыя краіны праз гісторыю сталення асобы.

Артыкул пра Альгерда Бахарэіча ў Вікіпэдыі


ЗЬМЕСТ
2018
ШКОЛА
МОВА: ГІСТОРЫЯ ХВАРОБЫ
СТУДЭНТ З ГОРАДУ ЦЕМРЫ
ШЭФ У ГІСТЭРЫЦЫ
ЧЫТАЦЬ І ПІСАЦЬ
ПАДЗЕНЬНЕ Ў «ІКАРУСАХ»
АЛЕГ ІВАНАВІЧ
КАРАЛЕЎСТВА МТЗ
НОЧ

ФРАГМЕНТ З КНІГІ Паглядзець

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Пашкевіч Алесь
Кніга «Цясляр волі» распавядае пра жыццёвы і творчы шлях класіка нацыянальнай літаратуры, аднаго з першых бела­рускіх рэвалюцыянераў і адраджэнцаў XX стагоддзя Алеся Гаруна (Аляксандра Уладзіміравіча Прушынскага). Чытач зможа прайсці за аўтарам па дакументальна асветленых дарогах гэтага пісьменніка і грамадскага дзеяча: мясцінамі яго бацькоў, сцежкамі яго маленства, даўнімі радаводнымі скрыжаваннямі ды вуліцамі Мінска і Менска, яго ссыльнымі сібірскімі этапамі, а таксама спрычыніцца да спасціжэння праторанага ім на творчых палетках паэзіі, прозы, драматургіі, публіцыстыкі ды палітычна-грамадскай дзейнасці.
Чарняўскі Міхась
У кнізе апавядаецца пра жыццё і дзейнасць Расціслава Лапіцкага (1928—1950), стваральніка і кіраўніка нелегальнай моладзевай арганізацыі, змагара супраць таталітарызму, за свабоду і незалежнасць Айчыны.
Пашкевіч Алесь
…Не ўсё з напісанага Адамам Свентаржэцкім (1812–1863) дайшло да нас. Вершы, якім лёсіла захавацца, заставаліся ў рукапісах; аніводнай публікацыі яго тэкс­таў — ні ў газетах, ні ў асобных зборніках — выявіць не ўдалося. Як і згадак пра паэта і паўстанца ў якіх-кольвек энцыклапедыях ці літаратуразнаўчых публікацыях. Гэты нарыс — першая праца пра яркую і да нашых дзён невядомую асобу Адама Тамашавіча Свентаржэц­кага.