Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Выбраныя вершы
7.50 BYN
Памер: 110x150 мм
Вага: 12 г

Purchase


Выдавец Колас ЗміцерПеракладыПаэзіяСусьветная клясыкаСэрыя "Паэты планеты"Бачыньскі Кшыштаф КамільПераклады Андрэя ХадановічаПераклады Кацярыны МаціеўскайПераклады Ганны Янкуты

Апісаньне

Выбраныя вершы / Кшыштаф Каміль Бачыньскі ; пераклад з польскай. – Мінск : Выдавец Зміцер Колас, 2021. – 88 с. – (Паэты планеты).

ISBN 978-985-23-0148-0

Пераклад зроблены паводле:
Krzysztof Kamil Baczyńdki. Ten Czas. Wiersze zebrane.
Prószyński i S-ka. Warszawa 2018.

Кшыштаф Каміль Бачыньскі (1921–1944) – самы значны польскі паэт з «пакалення калумбаў», што сталеў у часы Другой сусветнай вайны і загінуў на чацвёрты дзень Варшаўскага паўстання. Шукаў новыя паэтычныя формы для апісання досведу жыцця пад акупацыяй, і яго апакаліптычныя вершы адлюстроўваюць лёс асобы, якой давялося сутыкнуцца з вялікай гісторыяй.


Болей пра аўтара на TAUBINPOETRY.COM


У лясах (верш з кнігі)

Я лясамі хаджу, не нагой ступаю, а лапай,
і ў цеснай нары сапу і мару аб леце.
Гэта праўда, што да патопу рыбай я плаваў,
а цяпер зрабіўся ваўком, што любіць квецень?
Водар у поўсці востры. Сосны плывуць бязмоўна.
Вам у вочы гляджу, і крок мой робіцца векам.
Там, дзе раптам выходзіць лес у ліловы дзядоўнік, –
паляўнічы з сабакам, што таксама быў чалавекам.

лістапад 1940


ЗМЕСТ Паглядзець

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Рансар П'ер дэ
П'ера дэ Рансара (1524-1585) яшчэ пры жыцці ў роднай яму Францыі называлі «каралём паэтаў». Ён быў сапраўдным лідарам «Плеяды» – літаратурнай групоўкі, якая бачыла сваёй мэтай паказаць датуль не раскрытыя магчымасці французскай літаратурнай мовы і, у прыватнасці, французскага паэтычнага слова. Важную ролю ў беларускім перастварэнні паэзіі Рансара адыграла наша выдатная паэтка і перакладчыца Ніна Мацяш (1943–2008). Частка твораў у гэтым зборніку публікуецца ў новых перакладах Лявона Баршчэўскага і Зміцера Коласа.
Ласкер-Шулер Эльза
Эльза Ласкер-Шулер (1869-1945) – нямецкая паэтка габрэйскага паходжання, знаходзілася пад моцным уплывам нямецка-аўстрыйскага экспрэсіянізму, еўрапейскага неарамантызму і псіхалагізму. Яе творчасць у выніку падзей няпростага часу эвалюцыянавала ад непахіснай жыццярадаснасці да змрочнай замкнёнасці ў сабе, ад захаплення гісторыяй Зямлі Абяцанай да расчаравання сучасным ёй ладам жыцця блізкаўсходніх габрэяў.
Бараноўскі Міхал
Гэта трэці паэтычны зборнік Міхала Бараноўскага. Вершы, прадстаўленыя ў кнізе “Volumen.3”, былі напісаны ў перыяд з восені 2020 па вясну 2024 года і часткова друкаваліся ў перыёдыцы: “Маладосць”, “Полымя”, “ЛіМ”.