Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Больш выяваў

Націсніце, каб павялічыць
18.00 BYN
Памер: 145x200 мм
Вага: 135 г

Purchase

Няма на складзе
ПаэзіяБагдановіч МаксімКапітал Прынт (выдавецтва)

Апісаньне

Вянок : кніга выбраных вершаў / Максім Багдановіч. – Вільня, Друкарня Марціна Кухты, 1913.

Вянок : кніга выбраных вершаў / Максім Багдановіч. – Мінск, «Капітал Прынт», 2025. – 122 с. – Факсімільнае выданне.
Максім Багдановіч / Maksim Bahdanovič
ISBN 978-985-90612-9-5

Максім Багдановіч (18911917) класік беларускай літаратуры, паэт, празаік, крытык, публіцыст, перакладчык.

Адзіны прыжыццёвы зборнік вершаў Максіма Багдановіча "Вянок” убачыў свет у 1913 годзе, у Вільні, у друкарні Марціна Кухты. Антон Луцкевіч, аўтар першай рэцэнзіі "Пясняр чыстай красы”, пісаў: “І як у летні гарачы дзень у крыштальна чыстай крынічнай вадзе асвяжаецца наша цела, так асвяжае душу паэзія Максіма Багдановіча".

Гэтая кніга яшчэ адна прыгожая кветка ў вянок "Вянкоў" Максіма Багдановіча, дзе паэт запрашае прачытаць яго вершы - "краскі, свежыя калісьці думак шчырых і чуцця"...


ВЕРШ З КНІГІ

Вы, хто любіце натрапіць
Між страніц старых, пажоўклых
Кнігі, ўжо даўно забытай,
Блеклы, высахшы лісток, –
Праглядзіце гэты томік:
Засушыў я на паперы
Краскі, сьвежые калісьці,
Думак шчырых і чуцьця.


ЗМЕСТ Разгарнуць

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Хіменэс Хуан Рамон
Хуан Рамон Хіменэс (1891-1958) – іспанскі паэт, лаўрэат літаратурнай Нобелеўскай прэміі 1956 года, майстар кароткага верша. Захапленне жывапісам і еўрапейскай класічнай музыкай выхавала ў паэце абсалютны зрок ва ўспрыманні шматколернасці жыцця і абсалютны слых у адчуванні яго поліфанічнасці.
Ейтс Ўільям Батлер
Ўільям Батлер Ейтс (1865-1939) – ірландскі паэт, драматург і візіянер, адзін з найбольш вядомых англамоўных творцаў ХХ стагоддзя, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 1923 г. Яго вершы злучаюць неарамантычныя традыцыі са складанай мовай мадэрнісцкай паэзіі, матывы кельцкай міфалогіі з фактамі ўласнай біяграфіі і гісторыі Ірландыі.
Ленау Нікалаус
Нікалаус Ленау (1802 – 1850) – нямецкамоўны паэт, народжаны на славянска-вугорска-румынскім памежжы колішняй Аўстрыйскай імперыі Габсбургаў. Яго творчасць, з аднаго боку, абапіралася на традыцыі еўрапейскага рамантызму, а з другога, у ёй знайшла увасабленне эстэтыка плыні «бідэрмаер», якая імкнулася адрадзіць асобныя дарамантычныя мастацкія каштоўнасці.