Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Паэзія
7.50 BYN
Памер: 110x150 мм
Вага: 130 г

Purchase


Выдавец Колас ЗміцерПеракладыПаэзіяСэрыя "Паэты планеты"Бараташвілі Нікалоз

Апісаньне

Паэзія / Нікалоз Бараташвілі ; пераклад з грузінскай Юркі Голуба. – Мінск : Выдавец Зміцер Колас, 2018. – 84 ст. – (Паэты планеты).

ISBN 978-985-23-0001-8

Нікалоз Бараташвілі (1817–1845) – вялікі паэт-рамантык, чалавек складанага лёсу. Цяпер яго лічаць класікам грузінскай літаратуры, аднак пры жыцці не было надрукавана ніводнага яго паэтычнага радка. Некалькі вершаў пабачылі свет праз сем гадоў пасля паэтавай смерці, а па выданні зборніка ў 1876 годзе Бараташвілі стаўся найпапулярнейшым паэтам у Грузіі, ці не другім следам за Шата Руставэлі.

ВЕРШ З КНІГІ

Маім сябрам

Калі ў жыцці юнацкай ранак,
Калі ў душы кахання пал,
Што ў сэрца б’е вас напавал
Стралой – не ліце слёз па ранах.

Напоўню чэрпайце з крыніцы
Жыцця: любоў – юнацтва сок!
Юнак, што крэкча, як дзядок,
Смяшны, як дзед, што маладзіцца.

Хвала таму, хто жыў і дзеіў,
І кожны міг свой скарыстаў,
Хто не стаміўся, не прыстаў
І праз жыццё пранёс надзею.

А каб пад вечар раптам водсвет
Не ўскрыў любоўнае маны.
Паслухайце мяне, браты,
Бо меў, на жаль, я сумны досвед.

Цурайцеся жанчын манерных:
Яны – агонь, вы – матылёк.
Глядзіце на манюк здалёк,
Няма ў каханні ім даверу.

1841


ЗМЕСТ Паглядзець

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Ружэвіч Тадэвуш
Выданне ўяўляе сабой збор выбраных твораў вядомага сучаснага польскага паэта Тадэвуша Ружэвіча, якія даюць магчымасць пазнаёміцца з вершамі розных перыядаў творчасці аўтара.
Гомрынгер Нора
Кніга паэзіі і выбраных эсэ сучаснай нямецкамоўнай аўтаркі Норы Гомрынгер выходзіць па-беларуску ўпершыню і, безумоўна, прыцягне чытацкую ўвагу сваёй паэтычнай неардынарнасцю і выбітнасцю.
Обстфельдэр Сігбʼёрн
Сігб'ёрн Обстфельдэр (1866-1900) - нарвежскі паэт, пражыў нядоўгае жыццё, але паспеў здабыць сабе вядомасць як адзін з пачынальнікаў скандынаўскага мадэрнізму ў інтымнай і філасофскай лірыцы. У яго творчай спадчыне найбольш значнае месца займаюць верлібры і вершы ў прозе.