ПраЧутае
8.00 BYN
Памер: 135x200 мм
Вага: 225 г
Purchase
Апісаньне

Кніга ўяўляе збор прыватных успамінаў, сямейных аповедаў, апокрыфаў і паданьняў, сведчаньняў розных людзей, што давялося аўтару чуць, жывучы ў Менску і ў Вільні, вандруючы па ўсёй Беларусі. Унікальны аўтарскі досьвед, багацьце мовы і разнастайнасьць сюжэтаў робяць гэтыя тэксты каштоўным дакумэнтам і захапляльнай чытанкаю для тых, хто пераймаецца пытаньнямі нацыянальнае ідэнтычнасьці і цікавіцца гісторыяй нашае культуры.
ЗЬМЕСТ Паглядзець змест цалкам
Бібліятэка “Беларускі калегіюм” рэпрэзэнтуе тэксты вядомых беларускіх інтэлектуалаў. Гэта неакадэмічная аналітыка, эсэ, і дыялёгі пра Беларусь, грамадзтва і час.
Сяргей Харэўскі (нар. 1967, Менск) — мастак, літаратар, гісторык архітэктуры, культуроляг, мастацтвазнавец. Вучыўся ў Менску ў мастацкай школе, у Менскай мастацкай вучэльні імя А. Глебава, у асьпірантуры Беларускай Акадэміі мастацтваў; у Пецярбурзе — у Інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры ім. І. Рэпіна і ў Варшаве — на курсах кампутарнай графікі, PR-мэнэджмэнту, у летняй школе Варшаўскага ўнівэрсытэту. Цяпер выкладае ў Беларускім калегіюме і Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце (Вільня). Як мастак-графік афармляў кнігі розных выдавецтваў, быў мастацкім рэдактарам часопісу "Бярозка", газэтаў "Свабода" і "Наша Ніва" (ад моманту аднаўленьня), супрацоўнічаў з рознымі радыёстанцыямі і тэлеканаламі ў Менску, Вільні, Варшаве, Празе. Тэксты С. Харэўскага перакладаліся й друкаваліся па-вугорску, па-летувіску, па-нямецку, па-польску, па-расейску, па-ўкраінску, па-чэску. Супрацоўнічаў са СМІ Літвы, Чэхіі, Нямеччыны, Польшчы, Расеі, Люксэмбургу.
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
У гэтым выданьні, якое знаёміць чытача з малавядомымі старонкамі гісторыі беларускай літаратуры, у храналягічным парадку зьмешчана пераважная бальшыня матэрыялаў, якія можна аднесьці да літаратуразнаўчай спадчыны Антона Адамовіча (1909 – 1998).
Што здарылася на мяжы “старой” і “новай” эры? Што з сябе ўяўляў духоўны і культурны клімат у грэка-рымскім і юдэйскім свеце ў часе публічнай дзейнасці Ісуса Хрыста? Як фармаваўся Новы Запавет і як выглядаў канон веры першых хрысціянаў? Што з сябе уяўляла ekklesia (царква) у першых стагоддзях? Як фармаваліся асноўныя ідэі і паняцці, якія пачалі з цягам часу ўтвараць дактрынальны корпус хрысціянства?
зьніжка
Аўтар кнігі дзевяць гадоў таму задумаў вялікае падарожжа ў свет беларускай вясковай магіі. Марай была серыя партрэтаў носьбітаў самай закрытай і абароненай традыцыі лекаваць словам. Ад вёскі да вёскі праз вандроўкі ён шукаў чараўніц, знахарак і траўніц.