Вербніца
19.00 BYN
Памер: 130x200 мм
Вага: 330 г
Purchase
Апісаньне
Вербніца : паэзія, проза, публіцыстыка / Антаніна Хатэнка. — Мінск : Кнігазбор, 2022. — 260 с. — (Серыя "Кнігарня пісьменніка" ; выпуск 132).
ISBN 978-985-883-040-3.
У прасторы кнігі «Вербніца» сышліся ў сугучча яркія, эмацыйна вострыя вершы аўтаркі, створаныя яшчэ напрыканцы ХХ стагоддзя, і глыбокія, роздумныя творы нядаўняга часу. Паэзія, проза, эсэістыка на-поўна выяўляюць эстэтыку і духоўныя каштоўнасці пакалення, якому выпала жыць і ствараць на сумежжы эпох. Адметнасць мастацкага стылю, вобразнае, метафарычнае асэнсаванне гэткіх філасофскіх катэгорый, як жыццё і смерць, плыннасць зямнога быцця і вечнасць, святло і цемра, дабро і ліха, ствараюць непаўторны ўзор аўтарскіх здагадак, адкрыццяў, азоранняў у дарозе пазнання сябе ў свеце і свету ў сабе. Лірычна тонка, ледзь кранальна паэтка думкай, словам, інтуіцыяй, гукапісам спалучае стараладнасць, зберажоную ў народнай памяці, і пульсаванне штодзённасці. Мелодыка і рытміка твораў, багацце сэнсавых адценняў і ледзь не метафізічнае светаўспрыманне, адчуванне сваёй зямлі, сваёй культуры, свайго пачатку неўпрыкмет разгортваюць неасяжныя далягляды і нібы растаемніваюць прадаўнія коды нашай прысутнасці тут і цяпер, у сутоку мінуласці і прышласці.
ЗМЕСТ Паглядзець
ISBN 978-985-883-040-3.
Літаратурная прэмія Міхася Стральцова 2022 года рашэннем журы ў складзе Алены Стральцовай, Уладзіміра Някляева, Барыса Пятровіча, Міхася Скоблы і Аксаны Спрынчан прысуджана Антаніне Хатэнцы за вернасць класічным літаратурным традыцыям, тэматычнае і вобразнае багацце мовы, папулярызацыю паэтычнымі сродкамі народных звычаяў і абрадаў.
У прасторы кнігі «Вербніца» сышліся ў сугучча яркія, эмацыйна вострыя вершы аўтаркі, створаныя яшчэ напрыканцы ХХ стагоддзя, і глыбокія, роздумныя творы нядаўняга часу. Паэзія, проза, эсэістыка на-поўна выяўляюць эстэтыку і духоўныя каштоўнасці пакалення, якому выпала жыць і ствараць на сумежжы эпох. Адметнасць мастацкага стылю, вобразнае, метафарычнае асэнсаванне гэткіх філасофскіх катэгорый, як жыццё і смерць, плыннасць зямнога быцця і вечнасць, святло і цемра, дабро і ліха, ствараюць непаўторны ўзор аўтарскіх здагадак, адкрыццяў, азоранняў у дарозе пазнання сябе ў свеце і свету ў сабе. Лірычна тонка, ледзь кранальна паэтка думкай, словам, інтуіцыяй, гукапісам спалучае стараладнасць, зберажоную ў народнай памяці, і пульсаванне штодзённасці. Мелодыка і рытміка твораў, багацце сэнсавых адценняў і ледзь не метафізічнае светаўспрыманне, адчуванне сваёй зямлі, сваёй культуры, свайго пачатку неўпрыкмет разгортваюць неасяжныя далягляды і нібы растаемніваюць прадаўнія коды нашай прысутнасці тут і цяпер, у сутоку мінуласці і прышласці.
ЗМЕСТ Паглядзець
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Валерый Валер'евіч Варганаў
11.03.2022 - 14:10:14
11.03.2022 - 14:10:14
Дзякуй!
Раім паглядзець
Сэсар Вальеха (1892–1938) нарадзіўся і гадаваўся ў Перу, пісаў на іспанскай мове. Значную частку жыцця правёў у Парыжы, што не перашкодзіла яму зрабіцца адным з самых знакамітых лацінаамерыканскіх паэтаў ХХ стагоддзя.
„У творчасці паэта ёсць адзін важны верш” - так піша Надзея Артымовіч у сваім эсэ „Паэзія – гэта вольнасць”, змешчаным у яе апошнім зборніку «Жоўтая музыка», выдадзеным нашай рэдакцыяй у 2005 годзе. Я не ведаю, які верш з'яўляецца гэтым адзіным, самым важным для яе самой. Спадзяюся, што ён увесь час пішацца. Але ж усё напісанае дагэтуль Надзеяй Артымовіч дае кожнаму з нас магчымасць адшукаць у яе паэзіі менавіта той самы, адзіны, важны верш – твой верш. Верш, які будзе ўсплываць у тваіх думках у розных неспадзяваных хвілінах і месцах. Верш – мантра, малітва, замова. Замова, мова, слова. Маўчанне – ці ж не самае таемнае і характэрнае для сакрум і прафанум ейнага жыццёва лёсу?
Раннія вершы Тацяны Сапач даюць уяўленне пра самы пачатак творчасці аўтаркі “Восені”, вершы якой завяршаюць сабою залатое ХХ стагоддзе беларускай паэзіі.














