Неба Ганны
21.00 BYN
Памер: 210x290 мм
Вага: 440 г
Purchase
Апісаньне
Неба Ганны / Стыян Холе; пераклад з нарвежскай Юлі Цімафеевай. – Мінск, 2020. – 40 с. : іл. Цвёрдая вокладка.
ISBN 978-985-90541-3-6
Гэтая прыгожая кніга Стыяна Холе "Неба Ганны" поўная смутку, любові ды пяшчоты. У дзяўчынкі Ганны памерла маці, і яна разам з татам спрабуе ўявіць сабе неба, куды трапіла мама, і што яна там робіць. Старыя ўспаміны і новыя думкі змешваюцца, і ўрэшце становіцца не так самотна і сумна. Наша фантазія не мае межаў і дапамагае нам перажываць самыя складаныя моманты ў жыцці і спраўляцца з самымі вялікімі нашымі страхамі.

Аднаго дня, калі баліць сэрца і з неба сыплюцца цвікі, Ганна перакульвае свет дагары нагамі і бярэ тату з сабой у вандроўку. Туды, дзе можна плаваць разам з птушкамі і лётаць разам з рыбамі. Праз Марыянскую ўпадзіну і Крабападобную туманнасць, да самага дна нябёсаў.
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
Казка пра тое, як сяброўства пераўтварае адрознае і дзіўнае ў дзівоснае.
Гэта кніга раскажа вам пра дзяўчынку Віку, якая каляднай парой гасцюе ў хроснай і трапляе ў свет неверагодных дзівосаў і цудоўных пераўтварэнняў. Урэшце і сама яна становіцца маленькай чараўніцай.
Дасціпныя апавяданні новай кніжкі Уладзіміра Ягоўдзіка расказваюць пра свойскіх жывёл, якія існуюць побач з людзьмі. Усе яны цікавыя, маюць свой адметны нораў, а галоўнае — чакаюць нашай спагады і дабрыні.