53 тралейбус
45.00 BYN
Памер: 210x290 мм
Вага: 330 г
Purchase
Апісаньне
53 тралейбус. Вавілонская мяшанка гісторыі / Багдан Даўгяла ; пераклад з рускай мовы Паўла Касцюкевіча. – Мінск : Выдавец Р. М. Цымбераў, 2024. – 96 с.
ISBN 978-985-7303-88-5
За аснову сюжэта графічнага рамана «53 тралейбус» былі ўзяты апавяданні Ўладзіміра Рабіновіча з кнігі "Рабіновіч, як табе не сорамна", вольны пераказ неапублікаваных мемуараў адваката Айзіка Ленчнара, гарадская легенда пра тры танкі і іншыя гісторыі. Любое супадзенне з рэальнасцю аўтар лічыць сваёй заслугай.
ФРАГМЕНТ З КНІГІ Паглядзець
ПРА АЎТАРА
Даўгяла Багдан Уладзіміравіч нарадзіўся 13 лістапада 1996 года у Менску. Па адукацыі – віяланчэліст класічнай акадэмічнай школы. У 2017 годзе скончыў МДМК ім. М. І. Глінкі, у 2023 – Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі. Працуе ў аркестры. Паралельна з прафесійнай дзейнасцю з ранняга юнацтва малюе як графік-аматар. Графічныя лінейныя работы выкананыя пяром, тушшу і размаляваныя акварэллю. Свой графічны стыль адносіць да урбаністычнай псіхагеаграфіі. Удзельнічаў у чатырох супольных і трох“ персанальных выставах, якія праходзілі у сценах Іудзейскага рэлігійнага аб'яднання, маладзёжнага клуба «Натыў» і галерэі Беларускага саюза дызайнераў. Таксама працуе ў жанры комікса і графічнага рамана, мае шэраг выдадзеных кнігі і часопісаў.

Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
Апавяданьні, уключаныя ў зборнік знакамітага польскага пісьменьніка Зьбігнева Уладзімежа Фрончка "Анёлы, чэрці і кабеты", ненавязліва прымушаюць чытача думаць. Пра хуткаплыннае жыцьцё, пра сваю місію ў ім, пра каханьне і нянавісьць, пра добрае і нядобрае. Напісаныя па-майстэрску, зь цёплым польскім гумарам, ад якога хочацца ўсьміхацца, а часам і плакаць.
Поўня ўзышла на чорнае неба, яе халодныя прамяні асвячалі пакой, падаючы праз акно. Голасна брахаў суседскі сабака. Я доўга не мог заснуць, таму пэўны час проста ляжаў пад коўдрай і паглядаў у акно. Узгадаў, як мая бабуля вучыла мяне малога, што перад сном у акно глядзець нельга, бо нячыстая можа налякаць. Зразумела, што я, малы хлапчук цікаўны да ўсяго, не мог яе паслухаць. Акно было для мяне нібы дзвярыма ў іншы свет, я падоўгу ўглядаўся ў неба, на якім танчылі халодныя зоры, нават намагаўся іх лічыць. Тады ж бабуля пачынала пужаць мяне «бабамі цыцохамі» і распавядаць мне чарговую байку.
«Эда Сноры Стурлусана», вядомая яшчэ як «Празаічная Эда» і «Малодшая Эда», — не толькі падручнік для маладых скальдаў, але і адна з галоўных крыніцаў нашых ведаў пра міфы старажытнай Скандынавіі. Кніга змяшчае чатыры класічныя раздзелы і два некананічныя і, тым самым, з’яўляецца найбольш поўным з існых перакладаў на сучасныя мовы. У дадатак зборнік утрымлівае неабходныя каментары да празаічнага тэксту і тлумачэнні ўсіх кенінгаў у паэтычных устаўках.