Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Выбраная лірыка
7.50 BYN
Памер: 110x150 мм
Вага: 130 г

Purchase


Выдавец Колас ЗміцерПрозаПаэзіяСусьветная клясыкаПераклады Лявона БаршчэўскагаСэрыя "Паэты планеты"Ду Фу

Апісаньне

Выбраная лірыка / Ду Фу; з кітайскай, пераклад Лявона Баршчэўскага. – Мінск : Выдавец Зміцер Колас, 2019. – 100 с. – (Паэты планеты).

ISBN 978-985-23-0044-5

Ду Фу (712–770) – выбітны кітайскі паэт часоў Танскай дынастыі, якога, побач з Лі Баем (Лі Бо), часта называюць адным з найвялікшых кітайскіх паэтаў усіх часоў. Ягоная творчасць, будучы напачатку малавядомым іншым сучасным яму аўтарам, урэшце зрабіла вельмі вялікі ўплыў на кітайскую і японскую літаратуры. Праз шматлікія стагоддзі да нас дайшлі больш за паўтары тысячы яго вершаў.

Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.

ЗМЕСТ Паглядзець

ВЕРШ З КНІГІ

Веснавою ноччу радуйся жажджу
(春夜喜雨)

Пару́ сваю ведае
дождж ліючы
Калі ажывае ўсё
цёплай вясной.
За ветрам ён кра́дзецца
ціха ўначы
І дзеліцца вільгаццю
у цішы глухой.
Над дзікаю сцежкаю
змрочнасць аблок,
Святло зырка бліскае
у лодцы рачной.
На золку ад вільгаці
рдзее Чэнду
Ўвесь цешыцца
кветкаваю пекнатой.

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Блок Аляксандр
Аляксандр Блок (1880–1921) – рускі паэт, драматург і літаратурны крытык. Адзін з заснавальнікаў і лідараў рускага футурызму. Вынаходнік новай паэтычнай мовы, непераўзыдзены майстар наватвораў і нечаканых рыфмаў. Як мала хто, спалучаў у творчасці рэзкую правакацыйнасць і шчырую спавядальнасць. Папярэднік паэтычнага слэму, батлу і рэкламнага капірайтынгу.
Рыґведа — найстаражытнейшы моўны твор індыйскае цывілізацыі. Гэта збор хвалебнаў, прысьвечаных розным багом — перадусім Індру ды Аґні. Ужо некалькі тысячагодзьдзяў з пакаленьня ў пакаленьне брагманы бездакорна перадаюць Рыґведу па памяці. Мова гэтага помніка — санскрыт, бадай, сама архаічная сярод усіх індаэўрапейскіх моваў. Слухаючы альбо чытаючы Рыґведу, мы ня проста можам далучыцца да старажытнай традыцыі, але й зазірнуць у сьвядомасьць адных зь першых паэтаў чалавецтва.
Сцебурака Усевалад
У кнігу ўвайшлі выбраныя творы розных гадоў. Упершыню пад адной вокладкай сабраныя лепшыя ўзоры паэзіі, перакладаў, малой прозы, а таксама фрагменты з вялікай кнігі сямейнай гісторыі "Сцебуракаў лёс", дзе аўтар паўстае не толькі як апавядальнік, але і як інтэрпрэтатар і даследчык. Прадстаўлены ў кнізе корпус тэкстаў дазваляе чытачу адчуць тэматычную разнастайнасць і ў поўнай меры пазнаёміцца са светапогляднай канцэпцыяй аўтара.