Эда Сноры Стурлусана
49.00 BYN
Памер: 145x215 мм
Вага: 545 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне
Эда Сноры Стурлусана / укладанне, пераклад са старажытнаісландскай, каментары Яўгена Папакуля. — 2-е выданне, выпраўленае і дапоўненае. — Мінск : Тэхналогія, 2024. — 300 с. Цвёрдая вокладка.
ISBN 978-985-458-364-8.
«Эда Сноры Стурлусана», вядомая яшчэ як «Празаічная Эда» і «Малодшая Эда», — не толькі падручнік для маладых скальдаў, але і адна з галоўных крыніцаў нашых ведаў пра міфы старажытнай Скандынавіі. Кніга змяшчае чатыры класічныя раздзелы і два некананічныя і, тым самым, з’яўляецца найбольш поўным з існых перакладаў на сучасныя мовы. У дадатак зборнік утрымлівае неабходныя каментары да празаічнага тэксту і тлумачэнні ўсіх кенінгаў у паэтычных устаўках.
Кніга адрасаваная ўсім аматарам скандынаўскай міфалогіі ды скальдычнай паэзіі.
ЗМЕСТ
Пра кнігу
Пралог (Prologus)
Мроі Гюльві (Gylfaginning)
Мова паэзіі (Skáldskaparmál)
Пералік памераў (Háttatal)
Дадатак I. Тулы імёнаў (Viðauki I. Nafnaþulur)
Дадатак II. Пералік скальдаў (Viðauki II. Skáldskaparmál)

Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
Таямнічы, чароўны свет беларускага Падляшша... Дзе адбываюцца паломніцтвы да знакамітай «гары крыжоў» Грабаркі і стаяць чэргі да мясцовых шаптух, чые абрады не змяніліся з паганскіх часоў. Пад крылом Белавежскай пушчы прытаіліся вёскі, жыхары якіх па-свойму глядзяць на вакольны свет, па-свойму памінаюць продкаў, захоўваючы і працягваючы адметныя традыцыі. На старонках гэтай кнігі містыка часам пераплятаецца з рэчаіснасцю, свет інфернальны пачынае ўплываць на рэальны. Разам з гэтым героям рамана «Шаптухі» не чужыя і агульналюдскія праблемы, якіх немагчыма пазбегнуць у сучасным глабалізаваным свеце.
Кніга “Пад крыжам” улучае аповесць пра вялікага беларускага мастака-пейзажыста Фердынанда Рушчыца “Зямля Фердынанда”, навелы пра выдатных сучасных пейзажыстаў Марыю ды Міколу Ісаёнкаў, Антона Вырву і развітальнае апавяданне са зніклай у чарнобыльскай бядзе вёскай Лімень на Магілёўшчыне, якая па-ранейшаму жыве ў памяці і сэрцы пісьменніка.
Вітольд Шаблоўскі аўтаспынам абʼязджае Косава, падвозіць мясцовых на Кубе на старэнькім пежо, знаёміцца з бяздомнай полькай на лонданскім вакзале, праходзіць украінскую мяжу разам з перакупамі на кантрабандным аўтамабілі, размаўляе з албанскімі будаўнікамі ды грэчаскімі бізнесоўцамі... Усё дзеля таго, каб пачуць рэальныя гісторыі людзей, якія жывуць у перыяд трансфармацый. Для кожнага героя наступіў новы час, але ці змяніліся старыя звычкі?