Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Больш выяваў

Націсніце, каб павялічыць
19.00 BYN
Памер: 170x240 мм
Вага: 280 г

Purchase


ПрозаЛітаратура для дзяцейФедарэнка АндрэйКазкіВыдавец Цымбераў РаманСэрыя "Ветрачок"

Апісаньне

Падслуханая казка / Андрэй Федарэнка ; ілюстрацыі Кацярыны Яфрэмавай. — Мінск : ІП Раман Цымбераў, 2025. — 24 c. : іл. — (Ветрачок ; выпуск 2). Цвёрдая вокладка.
Андрэй Федарэнка / Andrej Fiedarenka
ISBN 978-985-7334-44-5

«Падслуханая казка» Андрэя Федарэнкі развівае творчае мысленне, выхоўвае любоў да прыроды і пачуццё патрыятызму.


ФРАГМЕНТ З КНІГІ

Настаўнік даў вучням хатняе заданне — кожнаму намаляваць якуюсь кветку. Марыйцы спачатку заданне падалося лёгкім. Дзяўчынка добра малявала, да таго ж ведала і любіла мноства самых розных кветак. Ранняй вясной яна любіла дзьмухаўцы і лотаць, улетку — смолкі і валошкі, увосень — вяргіні і астры... Якая ж з гэтых кветак самая прыгожая,
самая любімая?

За вакном цяпер не вясна, не лета і не восень, а сцюдзёная зіма, белыя гурбы снегу, і адзіныя кветкі — тыя, што намаляваў мароз на ваконным шкле.

Дзяўчынка думала-выбірала ўвесь вечар і потым, у ложку, засынаючы, таксама думала. І прысніўся ёй заліты сонцам, запоўнены птушыным спевам празрысты летні дзень, поплаў, які нагадваў дарагі стракаты дыван — столькі на ім было кветак... I калі яна, босая, лёгкая, ступала па гэтым мяккім дыване, кветкі схіляліся да яе і хваліліся кожная сваёй прыгажосцю. Вядома, гэта быў сон, таму кветкі і маглі размаўляць. Галасы іх пераліваліся ціхім цурчаннем ручайка, ранішнім жаўруковым спевам, лёгкім пошумам ветрыку, які забаўляецца з маладой лістотаю...

(канец фрагменту)

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Ясмінска Надзея
Адрыян — юнак з незвычайным дарам: ён умее чытаць думкі коней. Здавалася б, ад такога ўмення карысці няшмат. Але менавіта ад коней хлопец даведваецца пра чужыя сакрэты. Адрыян ведае, як адшукаць скарбы, і чакае, што яму за гэта добра заплоцяць. Аднак усё ляціць дагары нагамі, калі чарговы конь аказваецца аднарогам, а замоўца — хітрым разбойнікам… Прыгодніцкае фэнтэзі для падлеткаў і дарослых, якія дагэтуль любяць казкі.
зьніжка
Несцярэнка Юры
Жыццё поўніцца загадкамі і сакрэтамі. І мы з маленства імкнёмся спазнаць іх. Гэтая кніга — скарбонка з 180 загадак пра наш неверагодны свет.
Бранцэвіч Эдзіта
У гэтай кнізе чароўных казак, мой дарагі дружа, ты разам з беларускай дзяўчынай Анэляй трапіш у тыя даўнія і таямнічыя часы, каб зазірнуць у сусвет душы сваіх продкаў, адчуць сілу і прыгажосць зямлі, на якой жывуць беларусы.