Поўня
6.00 BYN
Памер: 130x200 мм
Вага: 200 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне
Выбранае. — Мінск: Кнігазбор, 2015. — 144 с. — (Бібліятэчка часопіса “Дзеяслоў”; выпуск 17).

ISBN 978-985-7119-74-5.
Зборнік выбранага Леаніда Галубовіча “Поўня” змяшчае ў сабе найлепшыя вершы аўтара (па яго версіі), напісаныя за трыццаць пяць гадоў, што ўваходзілі ў шэсць яго папярэдніх кніжак, а таксама “зацемкі з левай кішэні” з аднайменнага выдання, якія тычацца літаратурнай творчасці. Зрытмізаваная сэрцам і зарыфмаваная душой зямная філасофія жыцця разлічана на вузкае кола абазнаных прыхільнікаў краснага пісьменства.
ПРА АЎТАРА
Леанід Галубовіч нарадзіўся ў 1950 годзе ў вёсцы Вароніна Клецкага раёна Мінскай вобласці. Скончыў Грыцэвіцкую СШ (1967), Слуцкае ГПТВ-97 (1968), працаваў электрыкам на прадпрыемствах Жабінкі, Слуцка, Клецка і ў родным калгасе. Служыў у Савецкай Арміі (1969—1971). Скончыў двухгадовыя Вышэйшыя літаратурныя курсы пры Літінстытуце імя Горкага ў Маскве (1987—1989). Працаваў рэдактарам на Беларускім тэлебачанні (1990—1994), у часопісе “Крыніца” (1994—2001), тыднёвіку “Літаратура і мастацтва” (2002—2010). Аўтар кніг “Таемнасць агню” (1984), “Споведзь бяссоннай душы” (1989), “Таемнасць споведзі” (1993), “Заложнік цемры” (1994), “Зацемкі зь левай кішэні” (1998), “апошнія вершы леаніда галубовіча” (2000), “Сыс і Кулуары” (2010), “З гэтага свету” (2012). У перакладзе на рускую мову ў Маскве выходзіла кніжка “Аист без гнезда” (1989). Асобныя творы перакладаліся на іншыя мовы свету. Лаўрэат прэміі тыднёвіка “ЛіМ”, часопісаў “Нёман” і “Маладосць”, прыватнай берасцейскай “Мядовай прэміі”, літаратурных прэмій “Залатая літара” і “Залаты апостраф”.
ЗМЕСТ Паглядзець
ФРАГМЕНТ З КНІГІ Паглядзець

Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
Аўтары нумару : Вольга Бабкова, Томас Вянцлава, Вольга Гронская, О. Генры, Анхела Эспінова Руіс, Рыгор Сітніца, Віктар Ярац ды іншыя.
“…Гэта кніжка пра тое, чаго не бывае, ніколі не было і ў прынцыпе не можа быць. Гэта чыстая проза без ніякай публіцыстыкі, без нічога, што магло б здарыцца ў рэальнасці. Не ведаю, наколькі мне гэта ўдалося, я хацеў напісаць кніжку ні пра што. І калі мне ўдалося напісаць кніжку ні пра што, я буду адчуваць сябе шчаслівым чалавекам…” (Сяргей Дубавец)
У арыгінальнай прозе і эсэістыцы польскага пісьменьніка Бруна Шульца (1892—1945) аўтабіяграфічныя матывы і рэаліі жыцьця габрэяў даваеннай польскай Галіччыны ствараюць аснову гратэскава-фантастычных відзежаў, у якіх паэтыка сну пераплятаецца з сымболікай сьвядомасьці.