Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Больш выяваў

Націсніце, каб павялічыць
45.00 BYN
Памер: 130x200 мм
Вага: 495 г

Purchase


ПрозаПеракладыВыдавец Цымбераў РаманГерцль ТэадорПераклады Ігара Крэбса

Апісаньне

Старая новая зямля : калі вы захочаце, гэта перастане быць казкай; Яўрэйская дзяржава : спроба сучаснага адка зу на яўрэйскае пытанне / Тэадор Герцль ; пераклаў з нямецкай Ігар Крэбс. — Мінск: Р. М. Цымбераў, 2023. – 344 с. Цвёрдая вокладка.
Тэадор Герцль / Theodor Herzl
ISBN 978-985-7303-10-6

«Яўрэйская дзяржава» і «Старая новая зямля» – творы заснавальніка палітычнага сіянізму Тэадора Герцля, якія адыгралі ключавую ролю ў нацыянальным руху яўрэяў. «Яўрэйская дзяржава» (1896) уяўляе сабой грунтоўную працу (памфлет), у якой аналізуецца тагачаснае цяжкае становішча яўрэяў, раскіданых па розных краінах свету, і на аснове гэтага аналізу прапаноўваецца рашэнне – уз'яднанне яўрэйскіх грамад ва ўласнай нацыянальнай дзяржаве. «Старая новая зямля» (1902) мастацкі твор, у якім падаецца жывое бачанне будучай яўрэйскай дзяржавы, утапічны раман, у якім элементы філасофска-эканамічнага трактата мяжуюць з апісаннямі чалавечых узаемаадносін і побытавых сітуацый. Абедзве кнігі ў свой час натхнілі людзей на агульную справу, якая ўвасобілася ў стварэнні дзяржавы Ізраіль.

ПРА АЎТАРА

Тэадор Герцль (ням.: Theodor Herzl; на іўрыце Біньямін Зеэў; 2 мая 1860, Будапешт — 3 ліпеня 1904, Эдлах, Аўстрыя, пахаваны ў Ерусаліме) — яўрэйскі грамадскі і палітычны дзеяч, заснавальнік Сусветнай сіянісцкай арганізацыі, прадвеснік яўрэйскай дзяржавы і заснавальнік ідэалогіі палітычнага сіянізму. Быў журналістам, пісьменнікам, доктарам юрыспрудэнцыі.

Імем Тэадора Герцля названы горад Герцлія ў Ізраілі, мноства вуліц і плошчаў у Ізраілі, ЗША, іншых краінах.

ЗМЕСТ Разгарнуць

ФРАГМЕНТ З КНІГІ Разгарнуць

Віталь Станішэўскі. Ад ініцыятара праекта (фрагмент) Разгарнуць

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Вайль Узі
У кнізе «Буржуазія задаволена не да канца» сабраныя апавяданні і скетчы аўтара, якія моцна розняцца паводле метаду: адны з іх рэалістычныя, іншыя фантастычныя, трэція містычныя, але ўсе яны маюць справу з няўлоўнай сутнасцю шчасця, кахання, смерці і болю.
Пясецкі Сяргей
«Яблычак» – першы раман з «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага, слыннага польска-беларускага празаіка. Аўтар з уласцівай яму каларытнасцю распавядае пра закрытае і поўнае таямніцаў зладзейскае асяроддзе Менску пачатку ХХ стагоддзя. Дзеянне ў рамане разгортваецца ранняй вясною 1918 года, калі Першая сусветная вайна пераўтварыла Менск ў прыфрантавы горад, куды з усіх канцоў Еўропы і былой Расейскай імперыі з надзеяй на хуткі заробак сцягнуліся злодзеі, прастытуткі і махляры. Раман, які спалучае гумар і трагізм, апісвае зладзействы і ўнутраны свет злачынцаў, захапляе з першых старонак, трымаючы ў напружанні да апошняга сказу.
Фрончак Зьбігнеў Уладзімеж
Апавяданьні, уключаныя ў зборнік знакамітага польскага пісьменьніка Зьбігнева Уладзімежа Фрончка "Анёлы, чэрці і кабеты", ненавязліва прымушаюць чытача думаць. Пра хуткаплыннае жыцьцё, пра сваю місію ў ім, пра каханьне і нянавісьць, пра добрае і нядобрае. Напісаныя па-майстэрску, зь цёплым польскім гумарам, ад якога хочацца ўсьміхацца, а часам і плакаць.