Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Авантурнік Сімпліцысімус

Больш выяваў

Націсніце, каб павялічыць
52.50 BYN
Памер: 130x200 мм
Вага: 695 г

Purchase


ПрозаПеракладыСэрыя "Littera scripta"Сусьветная клясыкаВыдавец Цымбераў РаманПераклады Васіля СёмухіГрымэльсгаўзэн Ганс Якаб Крыстофэль фон

Апісаньне

Авантурнік Сімпліцысімус / Ганс Якаб Крыстофэль фон Гры­мэльс­гаў­зэн; пераклад з нямецкай Васіля Сёмухі. — Мінск : Раман Цымбераў, 2024. — 500 с. — (Littera scripta). Цвёрдая вокладка.
Ганс Якаб Крыстофэль фон Гры­мэльс­гаў­зэн / H. J. Chr. von Grimmelshausen
ISBN 978-985-7334-01-8

Авантурнік Сімпліцысімус
Гэта ёсць:
Апісанне жыцця аднаго дзіўнага шалапута
на імя Мэльхіёр Штэрнфэльз фон Фуксгайм
дзе рыхтык і якім кшталтам Ён
прыйшоў у свет што ён у ім пабачыў чаго навучыўся
што спазнаў і ператрываў
а таксама чаму ён з усім гэтым дабрахоць паквітаўся.
Адмыслова пацешлівая
і няма ладу якая карысная
чытанка,
якую пераклаў
з нямецкай мовы
спадар Васіль Сёмуха
з хутара Ясенца,
што каля Пружаное.

Нямецкія землі часоў Трыццацігадовай вайны – гэта свет Ганса Якаба Крыстофэля фон Грымэльсгаўзэна (1622–1676), чый раман «Авантурнік Сімпліцысімус» упершыню выйшаў з друку ў 1668 годзе і з’яўляецца найвыбітнейшым творам еўрапейскага літаратурнага барока. Пераклад рамана ў яго першай версіі на беларускую мову, выкананы ў ся­рэ­дзіне 1990-х гг. Васілём Сёмухам, справядліва лічыцца адным з найлепшых здабыткаў нацыянальнай школы мастацкага перакладу.

Пераклад зроблены паводле выдання:
H. J. Chr. von Grimmelshausen. Der abenteuerliche Simplicissimus. Insel Taschenbuch 739. Insel Verlag, Frankfurt am Main, 1983.

ЗМЕСТ

Галіна Сініла. «Шлях да самога сябе» (Прадмова да першага выдання, 1997 г.)
Кніга першая
Кніга другая
Кніга трэцяя
Кніга чацвёртая
Кніга пятая

ШЛЯХ ДА САМОГА СЯБЕ. Фрагмент з прадмовы Паглядзець

ФРАГМЕНТ З КНІГІ Паглядзець

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Шаблоўскі Вітольд
Вітольд Шаблоўскі аўтаспынам абʼязджае Косава, падвозіць мясцовых на Кубе на старэнькім пежо, знаёміцца з бяздомнай полькай на лонданскім вакзале, праходзіць украінскую мяжу разам з перакупамі на кантрабандным аўтамабілі, размаўляе з албанскімі будаўнікамі ды грэчаскімі бізнесоўцамі... Усё дзеля таго, каб пачуць рэальныя гісторыі людзей, якія жывуць у перыяд трансфармацый. Для кожнага героя наступіў новы час, але ці змяніліся старыя звычкі?
Майрынк Густаў
Пад адной вокладкай сабраныя два раманы славутага аўстрыйскага пісьменніка-экспрэсіяніста Густава Майрынка. Дзеянне першага, гістарычна-фантастычнага рамана “Ноч Вальпургіі”, адбываецца ў Празе. Тут ёсць і містыка, і перасяленне душ, і мерцвякі, што нібыта кіруюць жывымі... Не менш фантастычны “Белы дамініканец” прысвечаны блуканням чалавечага “Я”.
Мінкін Алег
Творчасць Алега Мінкіна прагучала яшчэ ў 1980-я: яго першая кніга паэзіі “Сурма” сталася адной з найважнейшых з’яваў тагачаснай беларускай літаратуры, вярнуўшы ў лірыку класічнасць радка, прыгажосць і таямнічасць вобразнасці, тонкую эмоцыю, засяроджаную на метафізічным перажыванні. Гэтая кніга віленскага беларуса Алега Мінкіна — збор найлепшых ягоных твораў у лірыцы, кароткай прозе і перакладах.