Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

У светлую будучыню! Беларускае грамадства эпохі «адлігі» (1953—1968)

Больш выяваў

Націсніце, каб павялічыць
75.00 BYN
Памер: 170x240 мм
Вага: 780 г

Purchase


ГісторыяНавукова-папулярная літаратураВыдавец Цымбераў РаманГужалоўскі Аляксандр

Апісаньне

У светлую будучыню! Беларускае грамадства эпохі «адлігі» (1953—1968) / Аляксандр Гужалоўскі. – Мінск : Выдавец Р. М. Цымбераў, 2024. – 344 с. : іл. Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-7303-95-3
Аляксандр Гужалоўскі / Alaksandr Hužałoŭski
З выкарыстаннем вялікай колькасці архіўных першакрыніц, перыядычных выданняў, гістарычнай літаратуры разглядаецца важны перыяд беларускай савецкай гісторыі, вядомы пад назвай «адліга». Крытыка культу асобы і рэабілітацыя ахвяр палітычных рэпрэсій, асваенне космасу і мірнай атамнай энергіі, эканамічныя рэформы і паляпшэнне матэрыяльнага жыцця людзей, нарэшце, спроба фарсіраванай пабудовы камунізму незваротна змянілі беларускае грамадства. Сабраныя пад адной вокладкай разнастайныя сюжэты ствараюць стэрэаскапічную карціну жыцця тагачаснага беларускага соцыуму, раскрываюць унутраную логіку яго развіцця. Выданне разлічана на спецыялістаў-гісторыкаў, выкладчыкаў, студэнтаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі найноўшага часу.

ЗМЕСТ Паглядзець

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Бон Томас М.
Нямецкі гісторык раскрывае феномен беларускай сталіцы як “сацыялістычнага горада”, створанага пасля Другой сусветнай вайны. У кнізе на багатым архіўным матэрыяле разглядаюцца гарадское планаванне і архітэктура, урбанізацыя і міграцыя, і таксама жыллёвае пытанне і штодзённае жыццё горада. Аўтар супастаўляе жаданае і сапраўднае савецкай сістэмы.
Канановіч Уладзімір
У кнізе рэканструюецца ход і характар бітвы пад Клецкам 1506 г., якая была адной з найбольш важных і знакамітых у вайсковай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Гэтая падзея разглядаецца на фоне агульнага ваенна-палітычнага становішча ва Усходняй Еўропе на мяжы XV—XVI стст. Даследаванне праведзена з выкарыстаннем метаду гістарычнай антрапалогіі: адзін з яго раздзелаў уяўляе сабой палітычную біяграфію галоўнага героя бітвы пад Клецкам Міхаіла Глінскага, не абмінутыя таксама ўвагай і іншыя найбольш яркія палітычныя постаці тагачаснай дзяржавы Ягелонаў.
Аўтары нумару: Ігар Скачыляс (Ігор Скочиляс), Дзмітрый Віцько, Яўген Анішчанка, Наталля Анофранка, Мічыхіра Ясуі (Michihiro Yasui), Тамаш Камусэла (Tomasz Kamusella), Святлана Куль-Сяльверстава, Алесь Смалянчук, Генадзь Сагановіч, Андрэй Чарнякевіч, Зміцер Дрозд, Аляксей Братачкін, Ніна Здановіч, Уладзімір Падалінскі, Сяргей Грунтоў, Аляксандр Цымбал, Андрэй Унучак, Віктар Адзіночанка.