18.50 BYN
Памер: 170x240 мм
Вага: 300 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне
Кусь-Кусяндра / Надзея Ясмінска ; мастак Святлана Міхалап — Мінск : Кнігазбор, 2022. — 32 с. : іл. — (Cерыя "Каляровы ровар"; выпуск 35). Цвёрдая вокладка.
ISBN 978-985-883-042-7
Хто такая Кусяндра і адкуль яна з’явілася ў пакоі? Навошта ёй вострыя кіпцюры? І, галоўнае, чаму яе проста распірае ад злосці? Яна сама не ведае, і нават кот на шафе не дае адказу. Кусяндры хочацца ламаць усё вакол, але сярод трэску і грукату ёй чуецца загадкавае "тук-тук"... Зубастая і пухнатая кніжка для маленькіх чытачоў і іх бацькоў.
ФРАГМЕНТ З КНІГІ Паглядзець
ISBN 978-985-883-042-7Хто такая Кусяндра і адкуль яна з’явілася ў пакоі? Навошта ёй вострыя кіпцюры? І, галоўнае, чаму яе проста распірае ад злосці? Яна сама не ведае, і нават кот на шафе не дае адказу. Кусяндры хочацца ламаць усё вакол, але сярод трэску і грукату ёй чуецца загадкавае "тук-тук"... Зубастая і пухнатая кніжка для маленькіх чытачоў і іх бацькоў.
ФРАГМЕНТ З КНІГІ Паглядзець
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Вольга Мур
23.03.2022 - 10:10:54
23.03.2022 - 10:10:54
Купляла ў падарунак, але прагартала і сама. Кніга вельмі спадабалася! Нажаль, не было такога падыходу ў нашым дзяцінстве.
Раім паглядзець
зьніжка
Воляю стыхіі і лёсу Даротку заносіць далёка ад дому ў чароўную Краіну Оз. Але дзяўчынка не губляецца, знаходзіць верных сяброў і выпраўляецца па жоўтай брукаванай дарозе ў дзівосны Горад Смарагдаў да вялікага чараўніка Оза. На гэтым небяспечным шляху сяброў чакае шмат выпрабаванняў і прыгодаў. Але ці зможа магутны чараўнік выканаць ейнае запаветнае жаданне і вярнуць дзяўчынку дадому?
Гэтая кніга — неверагодна займальнае падарожжа ў свет філасофіі. Разам з ёю чытач пройдзе тысячагадовымі дарогамі чалавечай думкі, праз пошукі сутнасці існага, Бога і сэнсу жыцця, паспрабаваўшы пранікнуць, следам за найлепшымі мыслярамі чалавецтва і героямі рамана, у глыбіні пазнання Сусвету і самога сябе.
Таямніцу Сямі Камянёў можа раскрыць толькі той, каго старажытныя летапісы называюць Дастойным. Хлопец Ясь, які апынуўся ў дзівоснай краіне Эферыі, спрабуе разгадаць схаваную ў вяках загадку крышталёў, каб выратаваць жыццё сваёй сяброўкі і вызваліць Эферыю ад прыгнёту злога самазванца.













