Выбранае
7.50 BYN
Памер: 110x150 мм
Вага: 130 г
Purchase
Апісаньне
Выбранае / Канстандзінас Кавафіс ; пераклад з навагрэцкай Лявона Баршчэўскага. — Мінск : Выдавец Зміцер Колас, 2017. — 88 с. – (Паэты планеты).
ISBN 978-985-7164-43-1
Канстандзінас Кавафіс (1863–1933) – сёння агульнапрызнаны як найбуйнейшы сярод паэтаў, якія пісалі на навагрэцкай мове. Большую частку свайго паэтычнага даробку стварыў, ужо дасягнуўшы саракагадовага ўзросту. Тым не менш, пры жыцці быў амаль не вядомы.
ЗМЕСТ Паглядзець
ВЕРШ З КНІГІ
Я падарыў Мастацтву
ISBN 978-985-7164-43-1
Канстандзінас Кавафіс (1863–1933) – сёння агульнапрызнаны як найбуйнейшы сярод паэтаў, якія пісалі на навагрэцкай мове. Большую частку свайго паэтычнага даробку стварыў, ужо дасягнуўшы саракагадовага ўзросту. Тым не менш, пры жыцці быў амаль не вядомы.
ЗМЕСТ Паглядзець
ВЕРШ З КНІГІ
Я падарыў Мастацтву
(Εκόμισα εις την Τέχνη)
Сяджу й сабе мяркую: пачуцці ды жаданні
я падарыў Мастацтву - паўсхопленыя рэчы,
абліччы ці іх рысы няздзейсненых прагненняў;
няпэўныя ўспаміны... Мастацтву мне 6 аддацца:
яму заўжды вядома, як Прыгажосці формы
ствараць; яно ж умее амаль што незаўважна
уражанняў спляценнем жыццё штодня дапоўніць.
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
Эльза Ласкер-Шулер (1869-1945) – нямецкая паэтка габрэйскага паходжання, знаходзілася пад моцным уплывам нямецка-аўстрыйскага экспрэсіянізму, еўрапейскага неарамантызму і псіхалагізму. Яе творчасць у выніку падзей няпростага часу эвалюцыянавала ад непахіснай жыццярадаснасці да змрочнай замкнёнасці ў сабе, ад захаплення гісторыяй Зямлі Абяцанай да расчаравання сучасным ёй ладам жыцця блізкаўсходніх габрэяў.
У кнігу выбраных твораў паэта, перакладчыка, журналіста Кастуся Севярынца (1952–2021) увайшлі найбольш значныя тэксты, напісаныя ім у розных жанрах і на розных мовах. Прафесійны рэпарцёр, які знаходзіўся ў віры беларускіх падзей канца ХХ стагоддзя, чуйны паэт, які адгукаўся на эмацыйныя выклікі свайго часу, Кастусь Севярынец стварыў пярэстую і каляровую карціну беларускага сусвету эпохі позняга СССР і ранняй Беларусі, занатаваў спадзевы, расчараванні, назіранні і рэфлексію свайго часу.
У кнігу паэта Алеся Каско ўвайшлі выбраныя вершы, напісаныя на працягу мінулых дзесяцігоддзяў, а таксама новыя творы, у якіх аўтар шчыра, прачула і па-майстэрску выяўляе свае душэўныя пачуцці і грамадскія перажыванні пра жыццё, творчасць і беларускую будучыню.














