Тарас на Парнасе
Purchase
Апісаньне

ISBN 978-985-02-1136-1
Упершыню чытач мае мажлівасць атрымаць асобную кнігу Канстанціна Вераніцына (1834—1904), пісьменніка, якога мы ўсе разам больш як 150 гадоў адкрываем пакрысе.
У кнігу ўвайшлі ўсе на сёння вядомыя творы паэта — найперш гэта неўміручы "Тарас на Парнасе", па-беларуску і ў перакладах, а яшчэ — нядаўна адкрытая паэма "Два д'яўлы. Упершыню шырокай грамадскасці прапаноўваецца тэкст "Тарас на Парнасе" без правак, у аўтарскай рэдакцыі і з падрабязнымі каментарыямі.
Артыкул пра аўтара ў Вікіпэдыі
Артыкул пра паэму “Тарас на Парнасе” ў Вікіпэдыі
ЗМЕСТ
Твор, які не павінен быў нарадзіцца. Язэп Янушкевіч
Тарас на Парнасе (Узлезшы на Парнас, што відзеў там Тарас)
Тарас на Парнасе. Пераклад на рускую мову М. Лазінскага
Taras on Parnassus. Пераклад на ангельскую мову В. Рыч
Два д'яўлы
Каментарыі
І да таго, брахнейкі, дайшло, што "Тараса" — усё роўна як "Сон Багародзіцы" — найдзеш ува ўсякай хаце. Пісьменныя шчыра пішуць яго сабе на паперку, цёмныя шчэ шчырэй вучацца яго на памяць.
Цікава б было даць чытальніку ету байку такою, якою яна напісана самім сачыніцелем. Ды толькі нігдзе не можна найці яго рукапісання".
(Еўдакім Раманаў "Спроба пяра", 1896)