Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

А кум кумку разуваў: Беларускі эратычны фальклор

А кум кумку разуваў: Беларускі эратычны фальклор
11.20 BYN
Памер: 120x165 мм
Вага: 310 г

Purchase

Няма на складзе
ПаэзіяКультуралёгіяФальклёрМедыялЭтнаграфія

Апісаньне

Мінск : МЕДЫЯЛ, 2016. — 256 с. + 32 іл.

ISBN 978-985-6914-33-4

Эратычная тэматыка ўласцівая практычна ўсім жанрам традыцыйнага фальклору беларусаў. Жанчына і мужчына, іх любоўныя і інтымныя ўзаемаадносіны з рознай ступенню “празрыстасці” апісаны ў творах вуснай народнай творчасці, сабраных у гэтым зборніку. Кнігу склалі запісы такіх вядомых даследчыкаў ХІХ ст., як Міхал Федароўскі, Мікалай Нікіфароўскі, Павел Шэйн, Яўген Ляцкі, Севярын Малевіч, Адам Гурыновіч, а таксама сучасныя запісы.

Асобны раздзел склалі запісы народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. Выданне паказвае элементы эратычнага фальклору ў святкаванні Калядаў, Купалля, жніва, абрадаў “жаніцьба Цярэшкі” і “гуканне вясны”, сямейных абрадаў (радзіны, вяселле).

Кніга складзеная паводле выдання “Белорусский эротический фольклор” (М.: Ладомир, 2006, укл. Т. Валодзіна, А. Фядосік).


ЗМЕСТ Паглядзець

ПРАДМОВА Паглядзець

ФРАГМЕНТ З КНІГІ Паглядзець

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Руслан Шамільевіч Шафігулін
25.02.2023 - 00:41:01
Калі б была гэта кніга на складзе, то купіў бы яе і прачытаў. А потым бы падзяліўся сваімі ўражаннямі.
І ўвогуле, хачу трошкі "пракачаць" сябе па тэме сэксуальных стасункаў. Менавіта на роднай мове.

Раім паглядзець

Байран Джордж Гордан
Джордж Гордан Байран (1788-1824) - выдатны англійскі паэт-рамантык і драматург. Імя Байрана дало назву цэламу кірунку еўрапейскае думкі.
Ленау Нікалаус
Нікалаус Ленау (1802 – 1850) – нямецкамоўны паэт, народжаны на славянска-вугорска-румынскім памежжы колішняй Аўстрыйскай імперыі Габсбургаў. Яго творчасць, з аднаго боку, абапіралася на традыцыі еўрапейскага рамантызму, а з другога, у ёй знайшла увасабленне эстэтыка плыні «бідэрмаер», якая імкнулася адрадзіць асобныя дарамантычныя мастацкія каштоўнасці.
Ільяшэвіч Хведар
"Выбранае" Хведара Ільяшэвіча (1910–1948) — спроба сабраць у адным томе найлепшыя ўзоры паэтычнай, празаічнай, публіцыстычнай творчасці пісьменніка. Вершы, апавяданні, фельетоны, літаратурна-крытычныя нарысы заходнебеларускага творцы, які загінуў у маладым веку, дапоўненыя ўспамінамі пра яго, а таксама ўнікальным эпісталярыем другой паловы 1940-х гг. Уключаныя ў зборнік тэксты маюць паспрыяць вяртанню спадчыны Хведара Ільяшэвіча ў айчынную культурную прастору.