Музы і свінні
15.40 BYN
Памер: 130x200 мм
Вага: 290 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне
Мінск: Каўчэг, 2014. — 218 с.ISBN 978-985-7086-05-4
27 гарадскіх міфаў, легендаў і апокрыфаў пра герояў, якія нас змянілі. “Дзед Талаш, Дзмітрый Шастаковіч, Кім Ір Сэн, Уладзімір Мулявін, Жак-Іў Кусто, а таксама акцёры, рэжысёры, музыкі, мастакі, мянты, цэнзары і камітэтчыкі, імёны каторых так і не захаваліся для нашай мастацкай спадчыны”, — пералічвае герояў кнігі Ахроменка.
Аўтар прапаноўвае свайму чытачу шэраг амаль лубачных герояў савецкага і постсавецкага часу, з якімі той у рэальным жыцці наўрад ці сутыкаўся, а калі і сутыкаўся, то хутчэй за ўсё глядзеў на іх зусім іншымі вачыма. Усе гэтыя гангстары, Шастаковічы, акторы і бізнесоўцы выглядаюць так схематычна, нібыта іх толькі што выцягнулі з тэлескрыні, па якой акурат круцяць серыял пятага гатунку, дзе шалёна змяшаліся сюжэтныя штампы, побытавыя стэрэатыпы, састарэлыя ўяўленні пра dolce vita і безліч іншых гукавых эфектаў. “Неўзабаве перакручаныя гісторыі становяцца гарадскім фальклорам і нават набываюць легітымнасць нацыянальных міфаў”, — так вызначае характар кнігі сам аўтар, гаворачы пра тое, што без гэтых лубачных герояў і стэрэатыпаў зразумець насельнікаў “камуфляванага пяцікутніка, які называецца Беларуссю”, немагчыма. (З рэцэнзіі Ганны Янкуты “Батлейка і яе музы”)
ЗМЕСТ Паглядзець
Блог аўтара на LIVEJOURNAL.COM
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
Сямейная сага чатырох пакаленняў ізраільцаў. Гісторыя пачынаецца ў 1920-х, у забалочанай Ізрээльскай даліне, куды прыбываюць габрэі-рэпатрыянты Магілёўшчыны, Міншчыны, Чарнігаўшчыны, Кіеўшчыны, а таксама іншых куткоў Усходняй і Цэнтральнай Еўропы.
Гістарычная аповесць «Зброя» Уладзіміра Караткевіча тэматычна знітаваная з раманам «Каласы пад сярпом тваім», але гэта не працяг, а своеасаблівае адгалінаванне ад выдатнага эпічнага твора. Сярод герояў аповесці — ужо знаёмыя чытачам «Каласоў» Алесь Загорскі, Мсціслаў Маеўскі, браты Кандрат і Андрэй Кагуты. Дзеянне адбываецца ў 1862 годзе ў Маскве, куды Алесь са сваімі сябрамі прыязджае па даручэнні Кастуся Каліноўскага здабываць зброю будучым паўстанцам.
Апавяданні Алега Дашкевіча друкаваліся ў розных перыядычных выданнях Беларусі на працягу больш як дваццаці гадоў, але сабраныя разам у кнігу ўпершыню. Гэта своеасаблівыя замалёўкі-рэпартажы з мінулага і нашага стагоддзя (тысячагоддзя!), у якіх дакладна, сур’ёзна і з гумарам перададзены той час, падзеі і надзеі беларусаў, а праўдзівей — само нашае жыццё.














