Гук сонечнага гадзінніка
6.00 BYN
Памер: 130x200 мм
Вага: 390 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне
Раман / Пераклад з чэшскай Веранікі Бяльковіч; прадмова Сяргея Сматрычэнкі. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2005. — 300 с. — (Чэшская калекцыя). Цвёрдая вокладка.ISBN 985-6701-66-X
Чэшскі эмігрант Даніэль Кеплер у заснежаным Каларада сустракае сваю зямлячку Эн Ванье (у ранейшым Анна Вайнштайн). Высвятляецца, што разам з ягонай маці яна знаходзілася ў фашысцкіх канцлагерах і была сведкай ейнае смерці. З размоваў Даніэля і Эн перад чытачом паўстае трагічная гісторыя кахання чэха Тамаша і габрэйкі Рахель.
Кніга была ўганараваная прэстыжнымі літаратурнымі прэміямі Чэхіі.
Гана Андранікава нарадзілася ў 1967 годзе ў Зліне, Чэхія. У Карлавым унівэрсытэце вывучала ангельскую і чэшскую філалогію. Па сканчэньні вучобы працавала мэнэджэрам у чэшскіх і замежных фірмах. У 1999 годзе сышла з прадпрымальніцкай сфэры і прысьвяціла сябе творчасьці. Яе дэбютны раман "Гук сонечнага гадзіньніка" (2001) быў уганараваны прэстыжнымі літаратурнымі прэміямі Кніжнага клуба (найлепшая кніга года) і "Magnesia Litera" (адкрыцьцё года).
Артыкул пра аўтарку на Вікіпэдыі
Замест прадмовы Паглядзець цалкам
ЗМЕСТ Паглядзець змест цалкам
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
Апавяданні Алега Дашкевіча друкаваліся ў розных перыядычных выданнях Беларусі на працягу больш як дваццаці гадоў, але сабраныя разам у кнігу ўпершыню. Гэта своеасаблівыя замалёўкі-рэпартажы з мінулага і нашага стагоддзя (тысячагоддзя!), у якіх дакладна, сур’ёзна і з гумарам перададзены той час, падзеі і надзеі беларусаў, а праўдзівей — само нашае жыццё.
У сваёй кнізе аўтар згадвае, як жылі і пра што марылі маладыя людзі 40, 50 і 60 гадоў таму.
Аднаму з герояў рамана Пятру Махавікову падарылі на Новы год нататнік-штодзённік, ён даў сабе слова штодня рабіць занатоўкі, бо год 2000 незвычайны. Слова Пятро стрымаў, у выніку нарадзіўся адмысловы дзённікавы раман з 12 раздзелаў, які стаўся стрыжнем кнігі, вакол яго, нібы вінаградная лаза, абвіваюцца астатнія 16 раздзелаў твора.














