Крыві не павідна быць відна
0.90 BYN
Памер: 130x200 мм
Вага: 240 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне
Мінск: І. П. Логвінаў, 2007. — 220 с. — (Кнігарня "Наша Ніва").
ISBN 978-985-6800-59-9
У кнігу ўвайшлі шчырыя і сьмешныя, філязофскія і жыцьцёвыя апавяданьні й дэтэктыўная аповесьць Наталкі Бабінай — самай адчайнай і надзвычай таленавітай пісьменьніцы нашаніўскай жаночай лігі. Захапляльнае чытво для ўсіх, хто шукае сапраўдную Беларусь і сваё ў ёй месца.
ЗЬМЕСТ
Сяргей Сматрычэнка. Рэчаіснае з ірэальным
Калі прарэзваюцца рожкі
Чакай, чакай…
Сучасная назва Мідзілі
Грошы ёсьць дакумэнт
Босьнія і Герцагавіна, або Эўропа вялікіх фараонаў
Шкельцы, шкельцы…
Баль
Крыві не павідна быць відна
Дамачкі сярэдніх гадоў
Тры калёны
Словы, якіх я чакаю
Тацяна Янаўна і яе агава
Спэцыяліст па рамантыцы
Блёкпост
Зроблена рукамі Альбіны Юдчыц
Пастка для крата
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
Журналіст, дворнік, дармаед, гаспадар, пісьменнік. Аўтар гэтай кнігі – чалавек, які шукае сваё месца ў гэтым свеце. Такім месцам магла б стаць утульная рэдакцыя сталічнага часопіса або модны хіпстарскі каворкінг. Але стала дзедава хата на Палессі, на ўскрайку Беларусі, на перакрыжаванні сусветаў. Гэта кніга не пра тое, як аднавіць напаўразбураны дом, саджаць агарод, даіць казу, жыць у вёсцы і не спіцца. Гэта кніга пра тое, як аднавіць напаўразбуранага сябе. Можа быць, яна пра тое, як вярнуцца да каранёў, да роднай моўнай і культурнай стыхіі і пра тое, як важна не згубіць бабуліны аповеды. А можа, пра тое, як стаць сваім для самога сябе.
Таямнічы, чароўны свет беларускага Падляшша... Дзе адбываюцца паломніцтвы да знакамітай «гары крыжоў» Грабаркі і стаяць чэргі да мясцовых шаптух, чые абрады не змяніліся з паганскіх часоў. Пад крылом Белавежскай пушчы прытаіліся вёскі, жыхары якіх па-свойму глядзяць на вакольны свет, па-свойму памінаюць продкаў, захоўваючы і працягваючы адметныя традыцыі. На старонках гэтай кнігі містыка часам пераплятаецца з рэчаіснасцю, свет інфернальны пачынае ўплываць на рэальны. Разам з гэтым героям рамана «Шаптухі» не чужыя і агульналюдскія праблемы, якіх немагчыма пазбегнуць у сучасным глабалізаваным свеце.
Тры сябры выпраўляюцца ў рыбу. Максім мусіць злавіць ляшча. Ён добра ведае стратэгію і тактыку лоўлі вялікай рыбы, шматлікія хітрыкі. Але вось ужо два гады яму не шанцуе. Ці дасьць ён рады гэтым разам? Ці выцягне ляшча?














