Каралеўства Беларусь. Вытлумачэньні ру[і]наў
1.08 BYN
Вага: 160 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне

ISBN 985-6701-94-5
Кніга складаецца з паэтычных эсэ, што друкаваліся ў такіх выданьнях, як віленская “Наша Ніва”, часопісы “Крыніца”, “Фрагмэнты”, “ARCHE”, “Дзеяслоў”. Асноўная адметнасьць кнігі — інтанацыя, зь якой прамаўляецца слова “Беларусь”.
Беларуская культура наскрозь лёгацэнтрычная. Прастора беларушчыны сфармаваная перадусім словам, а ня вобразам ці рытмам. Але гэта было асаблівае слова. Ціхае, агорнутае ў жалобу, яно адмаўлялася валодаць сьветам. Яму так хацелася гучаць “без тугі, бесклапотна”.
ЗЬМЕСТ
За небакраем Эўропы
- За небакраем Эўропы
- Сон, што сьніўся Нікому
- У галерэі Б.
- Вытлумачэньне руінаў
- Urbs et orbis idem?
- Пра адраджэньне (І)
- Пра адраджэньне (ІІ)
- Лісты пра сучасную літаратуру
- Багушэвіч і бяздомнасьць
- Алесь Разанаў: заўвагі на палях утоенага сэнсу
- Алег Мінкін і Каралеўства Беларусь
Партызаны і мэнэджэры
- Партызаны і мэнэджэры
- “Аўтар” і я
- Балканскі сон
- Украіна—Беларусь: падарожжа на край
- Сярэдняя Эўропа: новая мадэрнасьць
- Ежы Гедройц
- Пра народ
- Крытычныя інтэлектуалы
- Чатыры вэрсіі ідэі свабоды
- Пасьля Эўропы
- Этыка памежжа: транскультурнасьць як беларускі досьвед
Катакомбы cogito
- Катакомбы cogito
Цывілізацыя заходняга будызму
- Цывілізацыя заходняга будызму
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
З XX стагоддзем скончылася і вялікая эпоха “буры і націску”, у выніку якой паўстала незалежная Беларусь. Далей пачалося нешта цалкам іншае, але ніяк не падобнае да таго, аб чым мроілася і марылася на пачатку дзевяностых гадоў. Мы патрапілі зусім не туды, куды імкнуліся, мы наўсцяж апынуліся не там, дзе хацелі быць. Чаму так сталася? Кніга “Код адсутнасці” ёсць маім вымерам адказу на гэтае запытанне (Аўтар).
Когда брат спросил у меня, чем мы, белорусы, отличаемся от русских, я задумался. У нас разное происхождение, даже кровь разная, совсем иная история, другая земля, язык, менталитет… Словом, всем мы отличаемся. Проще перечислить, чем мы похожи.
«… Пэўна, ніколі не змагу ўцямна сфармуліраваць, чым мяне так вабіць Ваша “матыльковае” пісьмо. Але што ёсць, то ёсць. Натуральна, гэта ніякія не нарысы. нарыс – класічны журналісцкі жанр, у якім аўтар распавядае пра нейкага героя ў досыць жорстка дэтэрмінаваным фармаце. А ў Вас, пра што (ці пра кага) Вы б не казалі, заўсёды гаворка ідзе пра «сябе любімую». Дакладней, не столькі пра Вас, колькі пра свет вачыма Вашай душы (прабачце за кляксу з эпохі рамантызму). Гэта нават не антынарыс, а некуды ўбок. Ды і ўвогуле, нават не ўяўляю, як можна ацэньваць Вашыя эсэ? Гэта як разважаць пра мятлушкі над летнім поплавам». (Валянцін Акудовіч)