Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Балахоўцы
11.50 BYN
Памер: 145x210 мм
Вага: 425 г

Purchase

Няма на складзе
ГісторыяПеракладыНавуковая літаратураНавукова-папулярная літаратураІнбелкульт (Смаленск)

Апісаньне

Сведчанні, дакументы, даследаванні / пераклад, прадмова, каментары Андрэя Вашкевіча, Андрэя Чарнякевіча, Юрася Юркевіча. — 2-е выданне, дапоўненае і перапрацаванае. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 470 с.

ISBN 978-5-9904531-9-7

Першае выданне: Ліс-Блонскі, Станіслаў. Балахоўцы. — Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства; Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2012. — 237 с.

Аснову зборніка складае даследаванне эстонскага гісторыка Юрася Юркевіча “Стварэнне і дзейнасць Асобнага атрада БНР у Балтыі”, прысвечанае спробам паўстання беларускіх вайсковых фармаванняў у Балтыі цягам 1919 г., а таксама праца “Балахоўцы”, напісаная сучаснікам падзей, польскім афіцэрам Станіславам Лісам-Блонскім у 1920-я гг.

Акрамя гэтага, у кнізе дадаткова змешчаныя некаторыя малавядомыя ўспаміны і дакументальныя сведчанні, датычныя жыцця і дзейнасці Станіслава Булак-Балаховіча і яго вайсковых фармаванняў, а таксама спіс усіх жаўнераў Асобнага атрада БНР па стане на канец 1919 г.


ЗМЕСТ Паглядзець

Храналогія жыцця Станіслава Булак-Балаховіча (фрагмент кнігі) Паглядзець

З прадмовы да другога выдання

…Генерал не быў ані палымяным патрыётам нацыянальнай дзяржаўнасці на чале войска беларускіх сялянскіх хлопцаў, ані бандытам з вялікай дарогі. Ён быў вайскоўцам, які найперш павінен быў забяспечыць выжыванне сваёй невялікай дзяржаве амаль без усіх атрыбутаў дзяржаўнасці — свайму войску. Войска С. Булак-Балаховіча не было рэгулярным ці кадравым. Сам генерал сцвярджаў, што ягоны добраахвотны атрад быў “мною ўзброенай і экіпіраванай” вайсковай часткай. Яго хутчэй можна параўнаць з кандацьерамі — правадырамі наёмных атрадаў у сярэднявечнай Італіі, якія самі вербавалі і распускалі ваяроў, самі ім плацілі і чынілі самі суд і расправу. Пры гэтым часам кандацьеры бралі ўладу ў гарадах, якія наймалі іх на службу. Так і вайсковыя поспехі атрада С. Булак-Балаховіча стваралі падкантрольныя яму міні-дзяржавы...

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

зьніжка
Хайніцка Крыстына, Альшэўскі Гэнрык
У кнізе прафесараў Крысціны Хайніцкай і Гэнрыка Альшэўскага даецца агульны агляд развіцця палітычнай і праўнай думкі ад часоў Старажытнага Ўсходу да пачатку ХХІ ст.
Аўтары нумару: Ігар Скачыляс (Ігор Скочиляс), Дзмітрый Віцько, Яўген Анішчанка, Наталля Анофранка, Мічыхіра Ясуі (Michihiro Yasui), Тамаш Камусэла (Tomasz Kamusella), Святлана Куль-Сяльверстава, Алесь Смалянчук, Генадзь Сагановіч, Андрэй Чарнякевіч, Зміцер Дрозд, Аляксей Братачкін, Ніна Здановіч, Уладзімір Падалінскі, Сяргей Грунтоў, Аляксандр Цымбал, Андрэй Унучак, Віктар Адзіночанка.
зьніжка
Сліж Наталля
У кнізе секс разглядаецца як складаная філасофска-фізіялагічная зʼява. Звернутая ўвага на мужчынскія і жаночыя ідэалы ў Вялікім Княстве Літоўскім, літаратуру пра каханне і секс, візуалізацыю цела ў мастацтве, медыцыну, гігіену, уяўленне пра цела, практыку старабеларускага сексу, законныя і незаконныя інтымныя стасункі, прастытуцыю, згвалтаванні.