Сны сасны + CD
Апісаньне
Вершы / Укладанне Алесь Камоцкі; фота Вадзім Грудзько. — Мінск: Галіяфы, 2014. — 158 с., фат.ISBN 978-985-7021-48-2.
Кніга вершаў Рыгора Барадуліна, ілюстраваная фатаздымкамі Вадзіма Грудзька. На дыску ўсе ўключаныя ў збор вершы сам паэт прачытаў перад мікрафонам.
Натуршчыкі, падзёншчыкі мастацтва,
Супернікі натурыстых майстроў,
Вам лёс дазволіў сьведкамі застацца
І перажыць уладу ўладароў.
Вы захавалі мудрае вар’яцтва —
Зьдзівіўшыся, зьдзіўляць усіх наноў,
Ад тлену ратаваць і ратавацца,
За жабракоў адказваць, за паноў.
Прыйшоўшы з Лонданаў,
З бычкоў, з Парыжаў,
Цярпелі ўсё, а дух і нораў выжыў.
Вы за натуру мелі медзякі.
А потым вас шаноўна несьлі ў храмы,
Не шкадавалі пазалот на рамы,
Каб за сваіх прызналі вас вякі
Прадмова ўкладальніка Паглядзець
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
У кнігу Анхелы Эспіноса Руіс “Колер крылаў” увайшлі паэтычныя творы (як новыя, так і выбраныя з ранейшых кніг), а таксама апавяданні, калумністыка. Асобным раздзелам прадстаўлены пераклады з бенгальскай, ангельскай, іспанскай, польскай, рускай, чэшскай і японскай моў. Літаратурная прэмія Міхася Стральцова 2019 года!
Геарг Тракль (1887-1914) – адзін з самых яскравых паэтаў, прадстаўнікоў аўстрыйскага экспрэсіянізму. Так называюць неспакойнае, экстатычнае, творчае дзесяцігоддзе ў літаратуры паміж 1910 і 1920 гадамі з яго эксперыментамі і парываннямі, гукавай і колернай гарманічнасцю, меланхалічнасцю.
Фрыдрых фон Логау (1604-1655), чыя афарыстычная паэзія была створаная збольшага падчас Трыццацігадовай вайны ў Еўропе, за сваю віртуозную паэтычную дасціпнасць без перабольшвання можа быць названы «нямецкім Умарам Хаямам».














