Найлепшы з усіх светаў
7.60 BYN
Памер: 130x200 мм
Вага: 210 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне
Раман / пераклад з нямецкай Лізаветы Касмач. — Вільня: Логвінаў, 2015. — 126 с.ISBN 978-609-8147-24-7.
Пераклад зроблены паводле выдання Irena Brežná. Die beste aller Welten. Edition ebersbach, Berlin, 2008
У мазаічным, шмат у чым аўтабіяграфічным рамане “Найлепшы з усіх светаў” швейцарская пісьменніца Ірэна Брэжна (нар. у 1950 г. у Браціславе) аднаўляе грамадскую атмасферу Славакіі 1950-х гадоў і фантазійны час дзяцінства, поўны вялікіх пачуццяў і ўчынкаў.
“У рамане “Найлепшы з усіх светаў” Ірэна Брэжна расказвае пра абсурдна прывабнае жыццё ў цэнтральнаеўрапейскім мястэчку ў 1950-я гады. Гераічны міф сацыялізму прыцягвае гераіню рамана, дзяўчынку школьнага веку, больш за бабулін каталіцызм альбо дробнабуржуазны свет бацькі, якога адправілі на сацыялістычнае перавыхаванне будаваць масты. Аўтарка дазваляе адчуць грамадскую атмасферу “шчаслівай дыктатуры пралетарыяту”, якой больш не існуе”.
(Паводле Інстытуту Гётэ ў Беларусі)
Пра аўтарку
Брэжна Ірэна (нар. У 1950 г. у Браціславе) у 1968 г. разам з сям’ёй эмігравала ў Швейцарыю. У Базэльскім універсітэце вывучала славістыку, псіхалогію і педагогіку. Працавала псіхолагам, пазней — перакладчыцай, журналісткай у вядучых нямецкіх і швейцарскіх выданнях, шмат супрацоўнічала з праваабарончымі арганізацыямі.
Апублікавала дзевяць кніг — навукова-папулярных, рэпартажных і белетрыстычных, за якія была ўганараваная шматлікімі літаратурнымі і журналісцкімі прэміямі. За кнігу ваенных рэпартажаў з Чачні ў 2003 г. атрымала прэстыжную Прэмію Тэадора Вольфа.
У 2008 г. выйшаў яе раман “Найлепшы з усіх светаў”, які доўга трымаўся ў рэйтынгу найлепшых швейцарскіх кніг, а яго славацкі пераклад быў прызнаны найлепшай кнігай года ў Славакіі.
У 2012 г. за свой апошні раман “Няўдзячная чужын/k/а” Ірэна Брэжна атрымала швейцарскую федэральную прэмію па літаратуры. Аўтарка жыве ў Базэлі.
Фрагменты з кнігі
“…Адзін з гледачоў падыходзіць да мяне бліжэй і ўздыхае: Ах, шчаслівае дзяцінства, аднойчы гэты рай праміне. Я не веру гэтаму дурню, уцякаю і адну за адной адношу курэй на другі паверх нашага дома. Яны баяцца пакідаць задні двор, але я моцна трымаю іх на руках і выпускаю над галовамі гледачоў. Куры спалохана кудахтаюць і ляцяць. Бабуля мне гэтую дрэсуру забараняе. 3 той пары, як нашыя куры пачалі лётаць, яны развучыліся несці яйкі, кажа яна. Бабулі больш патрэбныя яйкі, чым свабодны палёт. Але ж куры маюць крылы, пад якімі хаваецца прага лятаць…
…Мама нічога не скрала і нікога не забіла. Можа, яе пасадзілі ў турму праз нейкае слова? У нашай краіне словы небяспечныя. Я баюся, што гэта было маё слова. Бывае, я забываюся на яе папярэджанне: Нічога з таго, пра што мы тут гаварылі, нельга пераказваць у школе. У галаве я нават пабудавала мур: з правага боку жывуць сямейныя словы, а з левага школьныя. Ёсць два светы і дзве мовы, і дзень пры дні я пераходжу з боку на бок, як двайны агент…”
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
Пра гэтую кніжку Алеся Місуны нехта скажа: «Кніжка ўспамінаў». І будзе мець рацыю, бо нават пад павелічальным шклом у ёй не знойдзеш хоць друбінкі выдуманага. Усё было! І ўсё ж гэта больш, чым успаміны. Гэта — малюнак, дзе за буйнымі, кожным разам нечаканымі і глыбокімі зместам слядамі пэндзля, відаць тыя падзеі, тыя людзі з іх светаадчуваннем, тое жыццё, часта — змаганне за жыццё… Пярлінкі кароткіх апавяданняў вабяць сённяшняга чытача духам таго даўняга, ужо забытага і незваротнага часу, побыту, сярод якога прайшло маленства аўтара.
Сямейная сага чатырох пакаленняў ізраільцаў. Гісторыя пачынаецца ў 1920-х, у забалочанай Ізрээльскай даліне, куды прыбываюць габрэі-рэпатрыянты Магілёўшчыны, Міншчыны, Чарнігаўшчыны, Кіеўшчыны, а таксама іншых куткоў Усходняй і Цэнтральнай Еўропы.
У вас есть тараканы? Нет-нет, не в квартире. В голове. Вы хорошо с ними знакомы? Может, вы даже сумели подружиться? Если так, вы — молодец, ибо проделали огромную работу над собой. А теперь представьте, что вместо своих тараканов вы начали видеть тараканов других людей. Вы сможете жить привычной жизнью или сойдёте с ума? Возможно, вы полюбите тараканов больше, чем самого близкого человека. А может быть…














