Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Раскіданае гняздо крывіцкай славы

Раскіданае гняздо крывіцкай славы
2.55 BYN
Вага: 140 г

Purchase

Няма на складзе
ПрозаГісторыяБеларуская навукаБутэвіч Анатоль

Апісаньне

Незвычайная вандроўка па Крэўскіх мурах. – Мінск, Беларуская навука, 2008. — 127 с., [16 с.] іл.

ISBN 978-985-08-0994-0

Кніга Анатоля Бутэвіча — займальны аповед найперш пра славуты на ўсё Вялікае княства Літоўскае Крэўскі замак. Але не толькі. Бо магутных, прыгожых і архітэктурна выразных замкаў і палацаў на беларускай зямлі было шмат. Не ўсе іх пашкадавалі час і людзі. Ды нават руіны сведчаць пра будаўнічыя здольнасці іх стваральнікаў, пра ваенную здатнасць іх абаронцаў, пра густы іх гаспадароў. Вядома, у кнізе падаецца толькі тое, што мае дачыненне да Крэўскага замка і яго славутых насельнікаў. А з гісторыяй Крэўскага замка звязаны лёсы вялікіх князёў літоўскіх Альгерда, Ягайлы, Вітаўта, Кейстута, іншых гістарычных асоб.

У другой частцы кнігі падаецца хроніка Ягайлавага часу — багаты і цікавы дакументальны матэрыял пра Вялікае княства Літоўскае часу Ягайлы.

 

Артыкул пра аўтара ў Вікіпэдыі.

 

ЗМЕСТ

Частка І. За замкавымі мурамі

Буслы над Крэвам
Замкі запачаткоўвалі гарады
Замкавая моц
Стваральныя памкненні Альгерда
Крэўскія волаты-будаўнікі
Магутнасць замкаў – клопат дзяржаўны

 

Зваяванне замкаў
Прывіды на замкавых сценах
Загадка Кейстута
Крэўскія насельнікі
Варожы “патоп”
Крэва на еўрапейскіх картах
Ягайла: з Крэва – у Вавель
Хрышчэнне Літвы

 

Тры таінствы Ягайлы
Чатыры Ягайлавы жонкі
Прад знакам Крэўскай уніі
Развітваемся, каб вярнуцца

Частка ІІ. Гістарычная хроніка

Гарады, краіны
Ягелонская дынастыя і яе атачэнне
- Шлюбныя повязі
- Жыццяпіс
Хроніка падзей
Вялікія князі літоўскія
Князі і каралі польскія

 

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Вешым Міхаіл
Балгарыя, Еўрасаюз. Па вёсцы Урадлівая маланкай разлятаецца навіна: паўразбураную хату п’янчугі Ванчы набыў падданы англійскай каралевы Джон. Здзелка з маёмасцю, заключаная паводле ўсіх канонаў тутэйшай нядбайнасці, становіцца пачаткам знаёмства Джона з асаблівасцямі славянскага менталітэту, а вяскоўцаў — з дзіўным англійскім светапоглядам.
Веледимович Александр
Сборник новелл о жизни Шуры Переплётова в Витебске. Автор переплетает исторические факты с городскими мифами и литературными цитатами. Суеверия шляхты, войны, подпольный рок-н-ролл и поездки на летающем трамвае превращаются в новые легенды о городе на берегу Западной Двины.
Снарская Іна
У гэтай кнізе Іны Снарскай жывуць яе родныя, суседзі, сябры з вёсак яе маленства на Полаччыне. Кожны аповед напісаны сэрцам, з вялікай любоўю да сваіх герояў. Завяршае кнігу аповесць, прысвечаная памяці маці, яе няпростаму лёсу і каханню.