Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Поўны збор твораў у 14 т. Том 10. Кніга 2

Поўны збор твораў у 14 т. Том 10. Кніга 2
29.00 BYN
Памер: 130x200 мм
Вага: 650 г

Purchase


МэмуарыПубліцыстыкаЭсэістыкаКнігазбор (выдавецтва)КрытыкаБыкаў Васіль

Апісаньне

Поўны збор твораў : у 14 т. / Васіль Быкаў. — Мінск : Кніга збор, 2019. — Т. 10, кн. 2 : Артыкулы, эсэ, прадмовы, выступленні, інтэрв’ю, гутаркі, калектыўныя творы (1981–1990). — 640 с. Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-7207-84-8.

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003).

Другую кнігу дзясятага тома склала публіцыстычная і літаратурна-крытычная спадчына В. Быкава 1981–1990 гг.: артыкулы, эсэ, прадмовы, выступленні, інтэрв’ю, гутаркі і калектыўныя творы.

© Быкава І. М., Быкаў С. В., Быкаў В. В., 2019
© Шапран С., укладанне, каментары, 2019
© ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, 2019
© Афармленне. ПУП “Кнігазбор”, 2019


ФРАГМЕНТ З КНІГІ

З выступлення на Ўстаноўчай канферэнцыі Згуртавання беларусаў свету “БАЦЬКАЎШЧЫНА”

...Мы апынуліся на краі, на самым беражку прорвы небыцця. I хто нас уратуе?

Уратаваць сябе можам толькі мы самі, болей нас не ўратуе ніхто. Толькі згуртаванымі высілкамі мы яшчэ можам нешта зрабіць. Але каб хоць чаго-колечы дамагчыся, мы павінны
выразна бачыць нашыя мэты і разумець перашкоды, што непазбежна паўстануць на нашым шляху. Мы павінны бачыць ворагаў нашага выратавання, разумець, хто яны. Па чыёй міласці мы страцілі нашу гісторыю, нашу духоўнасць, нашу дзяржаўнасць, наша апошняе нацыянальнае прыпірышча — мову. I зразумець, як тое адбылося...

(канец фрагменту)


ЗМЕСТПаглядзець

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Рудкоўскі Пётр
Што здарылася на мяжы “старой” і “новай” эры? Што з сябе ўяўляў духоўны і культурны клімат у грэка-рымскім і юдэйскім свеце ў часе публічнай дзейнасці Ісуса Хрыста? Як фармаваўся Новы Запавет і як выглядаў канон веры першых хрысціянаў? Што з сябе уяўляла ekklesia (царква) у першых стагоддзях? Як фармаваліся асноўныя ідэі і паняцці, якія пачалі з цягам часу ўтвараць дактрынальны корпус хрысціянства?
Харэўскі Сяргей
Кніга ўяўляе збор прыватных успамінаў, сямейных аповедаў, апокрыфаў і паданьняў, сведчаньняў розных людзей, што давялося аўтару чуць, жывучы ў Менску і ў Вільні, вандруючы па ўсёй Беларусі. Унікальны аўтарскі досьвед, багацьце мовы і разнастайнасьць сюжэтаў робяць гэтыя тэксты каштоўным дакумэнтам і захапляльнай чытанкаю для тых, хто пераймаецца пытаньнямі нацыянальнае ідэнтычнасьці і цікавіцца гісторыяй нашае культуры.
Адамовіч Антон
У гэтым выданьні, якое знаёміць чытача з малавядомымі старонкамі гісторыі беларускай літаратуры, у храналягічным парадку зьмешчана пераважная бальшыня матэрыялаў, якія можна аднесьці да літаратуразнаўчай спадчыны Антона Адамовіча (1909 – 1998).