Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Надбярэзінцы
16.70 BYN
Памер: 150x215 мм
Вага: 810 г

Purchase

Няма на складзе
ПрозаПеракладыЯнушкевіч (выдавецтва)Чарнышэвіч Фларыян

Апісаньне

Раман у трох частках, заснаваны на рэальных падзеях / Пераклад з польскай Кацярыны Маціеўскай [і інш.]; пад рэдакцыяй Марыі Мартысевіч. — Мінск: А. М. Янушкевіч, 2017. — 664 с.

ISBN 978-985-7165-14-8.

Пераклад з польскай паводле выдання: Czarnyszewicz F. Nadberezyncy. Krakow: Arcana, 2010. (Кацярына Маціеўская (частка 1, раздзелы I—XXVIII), Алена Пятровіч (частка 3, раздзелы XI—XXIV), Марына Шода (частка 2, раздзелы XXIX—XXXVII; частка 3, раздз. I—X), Ганна Янкута (ч. 1, раздз. XXIX—XXXV; ч. 2, раздз. I—XXVIII)

У афармленні вокладкі выкарыстаны фрагмент карціны Вітольда Бялыніцкага-Бірулі “Блакітнай вясной” (Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь)

“Надбярэзінцы” — самы вядомы твор Фларыяна Чарнышэвіча, польскага пісьменніка, які паходзіў з тэрыторыі сённяшняй Беларусі і з 1924 года жыў у Аргентыне. Гэтая авантурна-меладраматычная эпапея, напісаная на аўтабіяграфічным матэрыяле, апавядае пра драматычны лёс жыхароў шляхецкіх засценкаў на землях паміж Бярэзінай і Дняпром у 1911—1920 гадах. Яе першае выданне ў 1942 годзе прайшло незаўважна, па-новаму было адкрыта польскімі інтэлектуаламі ў 1950-я гады, атрымаўшы надзвычай ухвальныя водгукі за рэалістычнасць і маштабнасць твору.


Засцянковая Атлантыда Фларыяна Чарнышэвіча (Алена Ляшкевіч пра кнігу ў "Новым часе")


ЗМЕСТ Паглядзець

АД ПЕРАКЛАДЧЫЦ Паглядзець

ФРАГМЕНТ З КНІГІ Паглядзець

ПРА АЎТАРА Паглядзець

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Рознэр Ян
Драматычны аповед пра падзеі, звязаныя са смерцю і пахаваннем жонкі Яна Рознэра Зоры. Гэта высокастылёвы суплёт успамінаў і рэфлексій аўтара, у якім крытычна адлюстроўваецца таталітарызм эпохі “нармалізацыі”, ствараецца шэраг партрэтаў тагачасных постацяў славацкай культуры і палітыкі.
Арахоўскі Мікола
Кніга ўключае творы Міколы Арахоўскага — таленавітага драматурга, мастака, чалавека з драматычным лёсам, які больш за 20 гадоў быў прыкаваны да ложка, аднак выявіў свае шматгранныя здольнасці ў драматургіі, прозе, жывапісе, чаканцы, выпальванні па дрэве, праявіў магутны дух, распавядаючы ў сваіх творах пра набалелыя праблемы ў жыцці чалавека і грамадства, адстойваючы найлепшае ў чалавеку: Годнасць, Спагаду, Любоў.
Глобус Адам
Кнігу прозы Адама Глобуса склалі апавяданні пра самыя розныя настроі і пачуцці. Чытачы знойдуць шмат лёгкай іроніі і вясёлых эпізодаў на старонках гэтага зборніка. Беларускі Мінск і каталунская Барселона паслужылі аўтару выдатнымі дэкарацыямі для дзевяці гісторый.