
Мінск: Харвест, 2014. — 320 с.: мал. — (Неизвестная история).
ISBN 978-985-18-2944-2
Юры Радзівіл на мянушку Геркулес (1480—1541) паклаў пачатак родавай традыцыі правадырства войскам Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. З 1530 да 1541 г. ён быў вялікім гетманам літоўскім. Яго сын Мікалай на мянушку Руды (1512—1584) і ўнук Крыштоф Пярун (1547—1603) узначальвалі войска ВКЛ з 1553 да 1603 г. Гэтыя таленавітыя правадыры дамагліся шмат якіх бліскучых перамог над ворагамі нашай старажытнай дзяржавы.ЗМЕСТ Паглядзець
Прадмова
ЧАСТКА 1. ЮРЫ РАДЗІВІЛ — ЛІТОЎСКІ ГЕРКУЛЕСЗ роду Радзівілаў
Рыцарскае сталенне
Кіеўскі ваявода
Аршанская перамога
Дзяржаўныя клопаты
Полацкія загадкі
Пруская служба
Пасол паноў рада
Гетман найвыйшы
Трыўмвітат тыраніі
Аб норавах літвінаў і маскавітаў
Нешчаслівы пачатак
Дзеянні і плён
Старадубскі паход
Мірная ініцыятыва гетмана
Рахункі жыцця
ЧАСТКА 2. МІКАЛАЙ РАДЗІВІЛ РУДЫ — МІЛАСНІК АЙЧЫНЫМаладыя гады
Бітва за каханне
На варце міру
Бразгат зброі
Ратаванне Лівоніі
Полацкая драма
Поле славы
На два франты
Галава
Ваенная чыннасць
Люблінская баталія
Расправа з Літвой
У часы бескаралеўства
Расчараванне ў спадзяваннях
Другое безгаспадарства
“Рабскае іга”
Полацкая выправа
Справы дзяржаўныя і клопаты прыватныя
Паход на Вялікія Лукі
Пскоўскі паход
ЧАСТКА 3. КРЫШТОФ РАДЗІВІЛ — ПАГРОЗЛІВЫ ПЯРУНАванс на будучыню
Першыя перамогі
Загладжванне віны
Агонь Пяруна
На вяршыні ўлады
Гульні з каралямі
“Годных якасцей князь”
У пагоні за багаццем
Наезд Севярына Налівайкі
Супрацьстаянне
Шведскі сіндром
Літаратура
Паглядзець
ПРАДМОВА Паглядзець
Юры Мікалаевіч Радзівіл — першы са знакамітага роду Радзівілаў, які паклаў пачатак родавай традыцыі правадырства войскамі Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Ён ад 1530 да 1541 быў вялікім гетманам літоўскім; яго сын Мікалай па прозьвішчы Руды і ўнук Крыштоф Пярун узначальвалі войскі ВКЛ ад 1553 да 1603 года.
А ў XVII стагоддзі вялікімі гетманамі былі праўнук Юрыя Радзівіла Крыштоф і прапрапраўнук Януш Радзівілы. Унікальная з’ява ў сусветнай гісторыі. Дзякуючы іх ваеннаму таленту, мужнасці і гераізму войскі ВКЛ пад іх началам паспяхова абаранялі Вялікае Княства Літоўскае ў войнах з Масковіяй, Крымскім ханствам, Шведскім каралеўствам і Тэўтонскім ордэнам.
Адзначаючы заслугі Радзівілаў на гетманскім полі дзейнасці, паэт Андрэй Рымша ў прадмове да сваёй паэмы “Дзесяцігадовая аповесць пра ваенныя справы Крыштофа Радзівіла” пісаў пра род Радзівілаў, у якім “вельмі шмат было мудрых і заўсёды магутных гетманаў і ва ўсе часы карысных Рэчы Паспалітай мужоў ды існых Айчыны міласнікаў правых, што годнымі справамі і неўміручай славай сваёй пераўзыходзілі іншых. Яны, дзеля гэткае славы сабе і любай Айчыне, распачыналі дзеля вечнае памяці свае слаўныя, шляхецкія і мужныя цяжкія справы і з вялікімі намаганнямі і высілкамі завяршалі без стомы… Бо не толькі дзеля той славы, што ад людзей да людзей пераходзіць, стараліся, а дзеля любові да люду Божага і Рэчы Паспалітай усе свае слаўныя і святыя справы на славу Божую стараліся ахвяраваць”.
Неабходны
Лагін або
Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Аўтары нумару Аляксандр Казакоў, Кароль Лапатэцкі, Юры Гардзееў, Аляксандр Гужалоўскі, Мічыхіра Ясуі, Анджэй Смалярчык, Ірына Раманава, Генадзь Сагановіч, Міраслаў Грох, Рышард Радзік, Тамаш Камусэла, Алег Ліцкевіч, Ігар Капылоў, Сяргей Токць, Антон Лявіцкі, Ніна Камарова.
Цемушаў Віктар
Кніга ўяўляе з сябе тэматычны збор працаў вядомага беларускага гісторыка, спецыяліста па гістарычнай геаграфіі, картографа Віктара Цемушава. Асобныя раздзелы кнігі ўпершыню ў айчыннай гістарыяграфіі дазваляюць прасачыць трансфармацыю ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага на працягу XIV — першай паловы XVI ст.
Цвікевіч Аляксандр
Першы том збору твораў Аляксандра Цвікевіча змяшчае ў сабе гістарычныя і гісторыка-публіцыстычныя працы, у тым ліку «Заходнерусізм», «Адраджэнне Беларусі і Польшча», «Інстытут беларускае культуры», якія выйшлі пры жыцці аўтара асобнымі кнігамі, дзве брашуры, прысвечаныя гісторыі беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, і шэраг артыкулаў на адпаведную тэматыку.