Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Разам з пылам
7.80 BYN
Памер: 120x190 мм
Вага: 220 г

Purchase

Няма на складзе
ПеракладыПаэзіяКнігазбор (выдавецтва)Сэрыя "Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”Мастацкая літаратураХадановіч АндрэйПераклады Андрэя Хадановіча

Апісаньне

Калекцыя перакладаў. — Мінск: Кнігазбор, 2013. — 200 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”; выпуск 40).

ISBN 978-985-7057-49-8.

У зборнік увайшлі творы 41 аўтара з лацінскай, французскай, англійскай, нямецкай, польскай, рускай, украінскай моваў, зробленыя цягам пятнаццаці гадоў.

У сферу зацікаўлення перакладчыка ўвайшлі прадстаўнікі розных эпох -- ад старажытнасці (Катул, Гарацый) да сучаснасці (Юрый Андруховіч, Сяргій Жадан). Можна азнаёміцца з перастварэннямі на беларускую мову твораў Нобелеўскіх лаўрэатаў Чэслава Мілаша, Іосіфа Бродскага. Класіка сусветнай і еўрапейскай літаратуры ва ўспрыманні аднаго з самых паспяховых беларускіх пісьменнікаў і перакладчыкаў, безумоўна, зацікавіць нават самага патрабавальнага чытача.


Ганна Янкута. З пылу, з жару (з рэцэнзіі на кнігу): "Кніга “Разам з пылам” — гэта проста добры паэтычны зборнік, з’ява ў нашай прасторы такая нячастая, што тут ужо няма розніцы, аўтарскую ён змяшчае паэзію ці перакладную. Думаю, у гэтым мяне зразумеюць як аматары Стэфана Малармэ, так і аматары Сяргея Жадана, і асабліва ўсе тыя, хто любіць і першага,  і другога, і пажадана ў як мага большай колькасці." (чытаць цалкам на BUDZMA.ORG)


Артыкул пра аўтара ў ВІКІПЭДЫІ


ЗМЕСТ Паглядзець змест цалкам



ПРА АЎТАРА Паглядзець цалкам

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Саба Умбэрта
Умбэрта Саба (1883 – 1957) – італьянскі паэт, які ўмеў знайсці ў будзённай празаічнасці звычайнага гарадскога жыцця крыніцу лірычнага натхнення і першасную мой. якая адкрываецца толькі ў сапраўдным творчым пошуку.
Архілох
Архілох (каля 680 – каля 645 г. да н. э.) – старагрэцкі творца, самы старажытны з вядомых на сёння еўрапейскіх паэтаў-лірыкаў. У фрагментах яго вершаў і паэм, што дайшлі да нас з глыбінь вякоў, шчыльна пераплеценыя самыя інтымныя перажыванні з іроніяй і сарказмам, звернутымі да людзей, якіх паэт успрымаў адмоўна.
Тракль Геарг
Геарг Тракль (1887-1914) – адзін з самых яскравых паэтаў, прадстаўнікоў аўстрыйскага экспрэсіянізму. Так называюць неспакойнае, экстатычнае, творчае дзесяцігоддзе ў літаратуры паміж 1910 і 1920 гадамі з яго эксперыментамі і парываннямі, гукавай і колернай гарманічнасцю, меланхалічнасцю.