Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Землякі, альбо Беларускія лімэрыкі

Землякі, альбо Беларускія лімэрыкі
1.80 BYN
Памер: 100x140 мм
Вага: 100 г

Purchase

Няма на складзе
ПаэзіяХадановіч Андрэй

Апісаньне

Менск: І. П. Логвінаў, 2005. — 156 с.

ISBN 985-6625-26-2

У кнігу ўвайшлі 100 пяцірадкоўяў-лімэрыкаў, напісаных у традыцыях ангельскага абсурду й перанесеных аўтарам на беларускую глебу. Кніга адрасаваная ўсім аматарам паэзіі, геаграфіі й проста пасьмяяцца.

 

Лімэрыкі (пэданты ставяць націск на першым складзе) — паэтычны жанр, выпрабаваны гісторыяй. Паводле паданьняў, яны паходзяць з Ірляндыі, з аднайменнага места Лімэрык (ці Лімрык), жыхары якога пяялі жартаўлівыя песьні й спаборнічалі гэткім чынам у бязглузьдзіцы. Іншыя спробы вытлумачыць этымалёгію назову "лімэрыкі" не вытрымліваюць крытыкі. Першапачаткова лімэрыкі існавалі ў фальклёры, а пасьля трывала атабарыліся ў ангельскамоўным (і ня толькі) красным пісьменстве. Вялікі дзякуй Эдварду Ліру, які ў сярэдзіне XIX ст. напісаў "Кнігу бязглузьдзіц" — шэдэўр ангельскай паэзіі абсурду. Кніга складалася менавіта зь лімэрыкаў і адразу выклікала шмат перайманьняў. Гэты літаратурны гатунак дажыў і да нашага часу. Ён традыцыйна ўспрымаецца як жанр дзіцячай літаратуры. (Але ня толькі: яскравы довад — шматлікія пахабныя лімэрыкі!) Адметная рыса гэтых вершаў — спалучэньне неўтаймоўнай фантазіі й пэдантычнага захаваньня цьвёрдых фармальных канонаў. Гэта амаль заўсёды напісаныя анапэстам пяцірадкоўі, дзе першы, другі й пяты радкі даўжэйшыя й рымуюцца міжсобку, а зрымаваныя паміж сабою трэці й чацьвёрты радкі — на стапу карацейшыя. У першым радку звычайна называецца герой, яму папярэднічае эпітэт-прыметнік (найчасьцей — нейкая недарэчная якасьць, зь якой і вынікае ўвесь далейшы нонсэнс), але ёсьць таксама згадка пра населены пункт)найлепей, каб ён быў непрыдуманы), назоў якога й выносіцца ў канец радка й становіцца першым рымам. Засталыя радкі твору — ляканічны й сьмешны аповед пра абсурдыня падзеі з удзелам згаданага героя. Звычайна ў якасьці населеных пунктаў фігуравалі ці то ангельскія месты й мястэчкі, ці то далёкія, падкрэсьлена экзатычныя тапонімы. Аўтару гэтых радкоў падалося цікавым насяліць псэўда-ангельскім нонсэнсам беларускія гарады і вёсачкі, родныя, прыветныя, аддаючы даніну павагі вельмішаноўным землякам. Усе апісаныя ніжэй падзеі, натуральна, выдуманыя, і ўсе магчымыя супадзеньні з рэльнымі асобамі, вядома ж, выпадковыя.

А. Х.

P.S. Аўтар просіць прабачэньня ў жыхароў Лынтупаў і Талачына за няправільна пастаўлены націск у назовах іх паселішчаў.

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Кулікоў Ігар
У пятай паэтычнай кнізе Ігара Кулікова сабраныя вершы, якія былі напісаныя ў 2017–2019 гадах. Акрамя таго, зборнік зьмяшчае шэраг перакладаў з ангельскай мовы і санскрыту.
Брусаў Валерый
Валерый Брусаў (1873-1924) — рускі паэт, які належаў да пакалення «старэйшых сімвалістаў», «самы культурны пісьменнік на Русі» (М. Горкі), творы якога да 1918 г. вызначаюцца пэўнымі дэкадэнцкімі настроямі, пазбаўленыя імкнення да палітычнай, рэлігійнай, філасофскай барацьбы. У жніўні 1914 г. у Вільні пазнаёміўся з Янкам Купалам, у выніку чаго стаў адным з першых перакладчыкаў яго паэзіі на рускую мову.
Фет Афанасій
Афанасій Фет (1820­–1892) – рускі паэт, перакладчык і мемуарыст, якога ўсе сучаснікі называлі сапраўдным і рэдкім лірычным талентам, а Мікалай Някрасаў лічыў, што такой паэтычнай асалоды, якую дорыць сваімі вершамі Фет, немагчыма знайсці ні ў якога рускага аўтара пасля Пушкіна.