Трынаццаць гісторый пра мёртвага ката
3.30 BYN
Памер: 130x200 мм
Вага: 120 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне
Мінск: Логвнаў, 2010. — 98 с. — (Галерэя Б).ISBN 978-985-6901-94-5
Напружыць усе сілы і паглядзець праз свае маскі ў гэтай кнізе. Зрабіць некалькі колаў па пакоі і падыйсці да Гары. Пабачыць у яго акулярах свой адбітак. Паглядзець глыбей. Яшчэ глыбей. Наскрозь. Супасці з гэтай маскай назаўжды. Нарэшце ахапіць Усё.
Мяне, пераборлівага чытача, прыемна ўразіла проза Наталкі Харытанюк. Яе кніга "Трынаццаць гісторый пра мёртвага ката" — адкрыццё. Усім, хто любіць беларускую літаратуру, настойліва раю прачытаць твор Наталкі.
(Адам Глобус, www.adam-hlobus.livejournal.com)
ЗМЕСТ
Мой апошні аргумент: зачын
1. Аблокі
2. Мілы Гары
3.Мёртвы кот
Магічны тэатр: эпіграф
4. Архан, Архан
5.Палімпсэст
6. Райнер. Марыя. Рыльке
Ірландскія хрызантэмы: словы для музыкі,можа быць
7. Кабала
Горы і лагчыны: падарожжа на Поўдзень
8. Дзяды: частка восьмая
9. Фурманка святога Міколы
З менскага нататніка: п’еса для танцораў
10. Рыбкі
11. Лялечны дом
12. Лепшы танец Маргарыты
Трынаццатая гісторыя
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
«Сонька» — гэта вялікая і адначасова камэрная, простая, хоць і нялёгкая, прыцішаная, хоць і жарсная, пацыфічная і адначасова брутальная гісторыя, перапоўненая каханьнем. Аўтар скрыжоўвае канвэнцыі ваеннай і мілоснай прозы, каб расказаць пра «даўным-даўно» і «цяпер», пра «тут» і «там», пра пекла і рай памяці.
Жанр гэтай эксперыментальнай прозы балансуе на мяжы мастацкага апавядання і эсэістыкі. А сам тэкст — гэта іранічная сумесь бессэнсоўных лозунгаў, распаўсюджаных перакананняў і стэрэатыпаў, знакаў і канцэпцый. ХХ стагоддзе паўстае перад чытачом не як паслядоўнасць гістарычных падзей, а як набор фактаў — хаатычных, на першы погляд, але на самай справе старанна падабраных, каб стварыць вобраз мінулага, які западае ў памяць, падахвочвае да разважанняў і пераасэнсаванняў.
Аднаму з герояў рамана Пятру Махавікову падарылі на Новы год нататнік-штодзённік, ён даў сабе слова штодня рабіць занатоўкі, бо год 2000 незвычайны. Слова Пятро стрымаў, у выніку нарадзіўся адмысловы дзённікавы раман з 12 раздзелаў, які стаўся стрыжнем кнігі, вакол яго, нібы вінаградная лаза, абвіваюцца астатнія 16 раздзелаў твора.














