Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Чытанка для маленькіх

Чытанка для маленькіх
11.20 BYN
Памер: 290x205 мм
Вага: 505 г

Purchase

Няма на складзе
ПрозаЛітаратура для дзяцейПеракладыПаэзіяКнігазбор (выдавецтва)Кнігі дзеткам++ ПісьменнікіСэрыя "Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”Падсэрыя "Каляровы Ровар"

Апісаньне

Укладанне Вінцук Вячорка, Пётра Садоўскі. — Мінск: Кнігазбор, 2013. — 60 с.: іл. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў "Кнігарня пісьменніка"; падсерыя "Каляровы ровар"; выпуск 2). Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-7089-16-1

У кніжку ўвайшлі творы з першай часткі “Чытанкі для дзіцячага садка”, укладзенай Вінцуком Вячоркам і Пятром Садоўскім, якая выходзіла ў 2008 годзе і многім палюбілася.

“Чытанка для маленькіх” — гэта выдатны падарунак для тых, у каго маленькія дзеці. Кніга змяшчае вершы і казкі, калыханкі і гульнёвыя прыпеўкі для дзетак да трох гадоў. Творы ў чытанцы сабраныя як народныя, так і аўтарскія. Сярод аўтараў Алег Лойка, Змітрок Бядуля, Уладзіслава Луцэвіч, Сяржук Сокалаў-Воюш, Агнія Барто, Васіль Вітка, Эва Шэльбург-Зарэмбіна, Аўгіння Кавалюк, Іван Муравейка, Алесь Станкевіч, Авяр’ян Дзеружынскі, Артур Вольскі, Алесь Якімовіч, Андрэй Мясткіўскі, Анатоль Камінчук, Ніна Галіноўская, Ганна Іванова, Іван Юкляеўскі, Нэлі Тулупава, Генадзь Бураўкін, Вольга Іпатава, Карней Чукоўскі, Якаў Тайц, Іван Шуцько, Еўдакія Лось, Тадзіяна Кляшторная, Леанід Шырын, Канстанцыя Буйла, Артур Вольскі, Валянціна Коўтун, Рыгор Барадулін, Мікола Чарняўскі, Ларыса Геніюш, Алесь Бадак.

Дзеткі могуць смела гартаць гэтую кніжку, бо яна ў цвёрдай вокладцы, а старонкі надрукаваныя на шчыльнай паперы. А гартаць яе яны будуць з сапраўдным задавальненнем, будзьце пэўныя! Выданне аздобленае прыгожымі і яркімі малюнкамі мастачкі Святланы Каньковай-Дударэнка.

Паводле Інфармацыйнага цэнтру Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”


КОЛЬКІ ВЕРШАЎ З ЧЫТАНКІ

Сонейка-сонца (З народнага)
Сонейка-сонца,
Выгляні ў аконца,
Пасвяць нам трошку,
Дам табе гарошку.

Верабейчык (З народнага)
Верабейчык скача, скача,
Яму холадна няйначай,
Бо мароз трашчыць,
Бо сняжок блішчыць.

Пчолка (Сяржук Сокалаў-Воюш)
Пчолка цэлы дзень улетку
З кветкі лётала на кветку
Для таго, каб цэлы год
Нашы дзеці елі мёд.

З братам трэба сябраваць (Сяржук Сокалаў-Воюш)
Вучыць мама, вучыць тата:
— Нельга брату крыўдзіць брата,
З братам трэба сябраваць,
Брата трэба шанаваць.

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Масла Алена
Гэта кніга раскажа вам пра дзяўчынку Віку, якая каляднай парой гасцюе ў хроснай і трапляе ў свет неверагодных дзівосаў і цудоўных пераўтварэнняў. Урэшце і сама яна становіцца маленькай чараўніцай.
зьніжка
Вярцейка Марыся
Казка пра маленькага ляніўца Сплюшку, які меў незвычайную здольнасць: штоночы ён са сваімі памагатымі бараніў сны сваіх сяброў, а ўдзень адсыпаўся. Праз гэта ўсе і думалі, што ён соня.
Брамі Элізабэт, Біён-Спаннёль Эстэль
А ці можна маме заблытацца, а тату стаміцца? Мама заснула, не папрасаваўшы табе кашульку? Тата забыў, што ты любіш чупа-чупсы, і не любіш, калі ён не ў гуморы? Што паробіш, мамы і таты – таксама людзі! І маюць свае правы ;) Права не быць ідэальнымі, памыляцца і стамляцца. Быць самімі сабой.