Зірні ў люстэрка
4.30 BYN
Памер: 120x190 мм
Вага: 265 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне

ISBN 978-985-7089-13-0
У кнігу паэта Анатоля Дэбіша ўвайшлі напісаныя на працягу амаль дваццаці апошніх гадоў выбраныя вершы (падзеленыя ў кнізе на цыклы “Крокі…”, “Пацалавала лета” і “Вяртанне”) і драматычная паэма “Уваскрасенне Іуды”, у якіх аўтар віртуозна спалучае старадаўняе фальклорнае хараство з пластыкай сучаснага паэтычнага пісьма.
ПРА АЎТАРА
Анатоль Дэбіш нарадзіўся 22 ліпеня 1962 года ў вёсцы Шамятоўка Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці. Пасля заканчэння ў 1979 годзе Мсцібаўскай сярэдняй школы служыў у войску. Закончыў Мінскі інстытут культуры. Жыве і працуе ў Брэсце.
Друкаваўся ў часопісах “Маладосць”, “Беларусь”, “Дзеяслоў”, калектыўных зборніках “Дзень паэзіі”, “Дзядзінец”, “Берасцейскія карані”, тыднёвіку “Літаратура і мастацтва”, іншых выданнях. З 1993 года — сябра ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.
Аўтар зборнікаў вершаў “Калядная вячэра” (1993), “Стодзівы” (1995).
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
Архілох (каля 680 – каля 645 г. да н. э.) – старагрэцкі творца, самы старажытны з вядомых на сёння еўрапейскіх паэтаў-лірыкаў. У фрагментах яго вершаў і паэм, што дайшлі да нас з глыбінь вякоў, шчыльна пераплеценыя самыя інтымныя перажыванні з іроніяй і сарказмам, звернутымі да людзей, якіх паэт успрымаў адмоўна.
Абу Убада аль-Ўалід аль-Бу́хтуры (821–897), родам з Сірыі, – адзін з самых значных прадстаўнікоў сярэдневечнай арабскай літаратуры, у творчасці якога своеасаблівым чынам спалучыліся традыцыі даўнейшай бедуінскай і пазнейшай ісламскай паэзіі.
У паэтычным зборніку Святланы Варонік — асэнсаванне навакольнага свету, прыроды, чалавека ў кантэксце зямнога быцця і Космасу. Гэта шлях чуйнай душы праз спазнанне болю, расчараванняў — да светласці і гармоніі. Пачуццё і думка выяўляюцца ў лаканічных формах, якія даюць чытачу прастору для роздуму, для расчытвання падтэксту і пранікнення ў таямніцы паэтычнага слова.