Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Добрыя вершы. Том 1: Побач з намі на Зямлі (жывёльны сьвет)

Добрыя вершы. Том 1: Побач з намі на Зямлі (жывёльны сьвет)
7.00 BYN
Памер: 170x240 мм
Вага: 840 г

Purchase

Няма на складзе
Літаратура для дзяцейПаэзіяТэхналогія (выдавецтва)Кнігі дзеткам

Апісаньне

Беларуская вершаванка-запамінанка для дзяцей. / Укладаньне Алег Мінкін; мастак Рыта Цімохава. — Менск: Тэхналёгія, 2005. — 271 с., цвёрдая вокладка.

ISBN 985-458-119-5

Наклад кнігі цалкам прададзены.

Радасна, усьцешна патрапіць у дзівосны сьвет, створаны беларускім паэтычным словам для дзетак. Шчасьце увайсьці ў цэлую краіну пад назовам "Добрыя вершы". Добра пачуесься ты, маленькі сябра, у зваблівым, загадкавым і адначасова такім блізкім сьвеце жывёлаў — зьвяроў, птушак, рыбаў, кузурак ды іншых жывых істотаў, якія спакон вякоў жывуць "побач з намі на Зямлі". Ты апынесься поруч зь імі, пачуеш іхныя знаёмыя й незнаёмыя табе галасы, спазнаеш іхныя звычкі, даведаесься пра іхнае жыцьцё. У думках ці насамрэч пагуляеш, пазабаўляесься зь некаторымі зь іх, а на іншых зірнеш хоць здалёк, здзівуесься. Зь нейкімі табе захочацца пасябраваць, дапамагчы ім выжыць халоднаю зімою, як, напрыклад, таму верабейку, што цілікаў у кусьце пры ганку твайго дому ў вёсцы ці пад’езду ў горадзе. Увесь жывы сьвет Беларусі загамоніць з табою, разгорнецца перад тваімі вачыма.

Вітай жа яго, маленькі сябра!

Арсень Лісь


Слова ад укладальніка Паглядзець

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Другі нумар часопіса для дзяцей 6+.
зьніжка
Барт Эліяш
Гісторыя пра дыназаўра Джа, які збіраў дзівосныя рэчы: пёркі, ракавінкі, камяні. Яго родны востраў захапілі жорсткія монстры, якія занялі найлепшыя для жыцця мясціны і забаранілі памятаць пра мінулае. Аднак жа Джа паміж спакоем і змаганнем выбраў барацьбу, і ўрэшце захопнікам давялося хавацца па слізкіх норах.
Мінкін Алег
У кнізе выбраных дзіцячых вершаў Алега Мінкіна паэтычна ўвасабляюцца нацыянальныя міфалагічныя істоты, ажывае раслінны і жывёльны свет, а таксама апяваецца беларускі каляндар.