Кола Сварога
2.15 BYN
Памер: 170x240 мм
Вага: 830 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне

ІSBN 985-01-0648-4
Кніга складаецца з рамана-рэканструкцыі славянскай міфалогіі "Кола Сварога", аповесці "Славянскія князі" і эсэ "Вандроўкі ў вырай".
"Кола Сварога" стварае яскравую карціну міфічных сюжэтаў і ўяўленняў пра язычніцкіх багоў і духаў; раскрывае асаблівасці міфалагічнага мыслення старажытных славян, выяўляючы ўніверсальныя славянскія сімвалы-архетыпы; прасочвае асновы грамадскай этыкі і народнай маралі; паказвае этымалогію паходжання асобных назваў раслін і жывёлы; дае ключ да разумення твораў літаратуры і мастацтва, у якіх выкарыстаны матывы легенд і міфаў.
Аповесць "Славянскія князі" створана на аснове звестак, пакінутых старажытнымі гісторыкамі. Правадыры славян згадваюцца ў сувязі з тым, што былі выдатнымі ваяводамі і паспяхова змагаліся з агрэсіўнымі іншапляменнікамі, як на сушы, так і на моры. Гэта не выдуманыя героі, а сапраўдныя людзі, пра якіх вельмі мала вядома, але яны не растварыліся ў вечнасці, бо іх паважалі не толькі супляменнікі, але і ворагі.
Эсэ "Вандроўкі ў вырай" разглядае факты, якія датычацца беларускай мовы, прыадчыняе заслону над некаторымі тайнамі славянскай гісторыі.
Біяграфія аўтаркі на SLOUNIK.ORG
ЗМЕСТ Паглядзець цалкам
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
Аўтары нумару: Наталля Анофранка, Дзмітрый Віцько, Юрый Внуковіч, Юры Гардзееў, Miroslav Hroch, Цімох Кавалеўскі, Сяргей Новікаў, Аляксандр Пагарэлы, Генадзь Сагановіч.
У кнізе на аснове шырокага кола крыніц падрабязна даследуюцца беларуска-літоўскія адносіны як падчас барацьбы за стварэнне незалежнай Літвы і Беларусі, так і ў міжваенны перыяд, калі беларусы заставаліся бездзяржаўнай нацыяй, а літоўцам удалося адстаяць сваю дзяржаву. Шмат увагі прысвечана вайсковаму супрацоўніцтву Літвы і Беларускай Народнай Рэспублікі, а таксама кнігавыданню на беларускай мове ды грамадскаму жыццю беларусаў у міжваеннай Літве.
Запісы Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. №32. Тэма нумару — травэлёгі (падарожныя нататкі).