Дзеяслоў 71 (4’14)
4.20 BYN
Памер: 170x260 мм
Вага: 500 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне
Ліпень—жнівень 2014. Літаратурны часопіс. — Мінск, 2014. — 308 с.
ISSN 2076-1309
У гэтым нумары літаратурна-мастацкага часопіса “Дзеяслоў” упершыню да ўвагі чытачоў — раннія вершы Тацяны Сапач. Публікацыя прымеркаваная да Дня памяці паэткі, што традыцыйна праводзіцца 26 жніўня на яе малой радзіме, у вёсцы Маркава.
Таксама ў часопісе — заканчэнне дэкаданснага рамана Людмілы Рублеўскай “Дагератып”, мемуары Ніла Гілевіча, студэнцкі дзённік Рыгора Барадуліна і многае іншае.
Прозу “Дзеяслова” таксама складаюць творы Сяргея Дубаўца, Лідзіі Арабей, Уладзіміра Міхно, Алеся Емяльянава.
Нумар адметны сваёй паэтычнай рубрыкай: тут можна прачытаць новыя вершы Галіны Дубянецкай, Зянона Пазьняка, а таксама падборкі двух Віктараў — Жыбуля і Слінкі.
Дэбютуе ў № 71 празаік Андрэй Захарэўскі з навелай “Край”.
Як заўсёды, даволі важкае месца ў “Дзеяслове” адводзіцца перакладам. Выданне змяшчае вершы сучаснай шведскай паэткі Атэны Фарухсад (перастварыў на беларускую Дзмітры Плакс) і апавяданне Артура Конан Дойля (пераклала Алена Казлова).
Эпісталярная спадчына ў часопісе рэпрэзентаваная заканчэннем публікацыі “Лістоў з Гародні” Васіля Быкава і пісьмамі да жонкі Вячаслава Адамчыка.
Валеры Дубоўскі згадвае пра апошнюю сустрэчу з Рыгорам Барадуліным, а Ева Лявонава піша пра творчую спадчыну Якуба Коласа і Янкі Купалы ў прачытанні Алеся Разанава.
Таксама ў нумары можна знайсці згадкі Уладзіміра Мароза, эсэ Сержука Сыса. У рубрыцы “Палата № 6” — матэрыял Яўгена Рагіна.
Завяршаецца “Дзеяслоў” традыцыйным аглядам кніжных навінак.
(Паводле прэсавай службы Саюза беларускіх пісьменнікаў)
ЗМЕСТ Паглядзець

Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
У 124-ым нумары: вершы Леаніда Дранько-Майсюка і Валера Дубоўскага, проза Святланы Воцінавай і Давіда Шульмана, запісы Людмілы Хейдаравай, літаратуразнаўства ад Анатоля Трафімчыка і Сяргея Кавалёва, анкета Насты Кудасавай ды шмат іншых цікавостак.
Аўтары нумару: Анатоль Брусевіч, Віктар Казько, Леанід Левановіч, Уладзімір Някляеў, Людміла Паўлікава-Хейдарава, Дзмітро Паўлычка, Кастусь Тарасаў і іншыя.
У калядным 121-м нумары "Дзеяслова" - новыя вершы Фелікса Баторына, Віктара Жыбуля, Усевалада Сцебуракі, проза Франца Сіўко, Давіда Шульмана, Ігара Сідарука, пераклады Роберта Льюіса Стывенсана, даследаванне Сяргея Чыгрына ды шмат іншых цікавостак.