Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т. 10. П
Апісаньне
НАН Беларусі, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа; уклад. Р. М. Ралько, М. П. Антропаў, Г. А. Цыхун; рэд. Г. А. Цыхун. – Мінск: Беларуская навука, 2005. – 325 с. Цв. вокл. ISBN 985-08-6051-6 Чарговы том слоўніка, як і папярэднія тамы, мае на мэце даследаванне гісторыі развіцця лексікі беларускай мовы і яе суадносін з лексікай іншых славянскіх і неславянскіх моваў. Папярэдні том слоўніка выйшаў у 2004 годзе. У дзесятым томе завяршаецца этымалагічны аналіз беларускіх слоў на літару П. Вялікая ўвага ўдзяляецца лінгвагеаграфіі слоў, словаўтварэнню, семантычным зрухам. Разлічаны на філолагаў, літаратуразнаўцаў, гісторыкаў і ўсіх, хто цікавіцца сувязямі беларускай мовы з іншымі славянскімі і неславянскімі мовамі.
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
Слоўнік змяшчае 20 250 расшыфраваных псеўданімаў і крыптанімаў беларускіх літаратараў, грамадска-палітычных і культурніцкіх дзеячоў ад XVI да канца XX стагоддзя. Ён абымае ўсе публікацыі на беларускай мове, у тым ліку нашай дыяспары, а таксама публікацыі на польскай і рускай мовах, якія выходзілі ў Беларусі. Агульная структура слоўніка адпавядае прынятай у сусветнай практыцы сістэме падачы матэрыялаў такога тыпу.
Упершыню ў лексікаграфічнай практыцы даецца тлумачэнне і разглядаецца паходжанне каля 5600 іншамоўных слоў, запазычаных у розны час беларускай мовай.
Гэты слоўнік — першы беларуска-нямецкі слоўнік сярэдняга памеру (больш за 70 тыс. слоў, словазлучэнняў і выразаў). Універсальны характар дазваляе выкарыстоўваць яго з рознымі мэтамі як у пісьмовай, так і ў вуснай камунікацыі.














