Нічые
1.65 BYN
Памер: 130x200 мм
Вага: 495 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне
Аповесці, раман. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2009. — 430 с. — (Беларуская проза XXI стагоддзя). Цвёрдая вокладка.ISBN 978-985-02-1071-5
Аповесці "Нічые", "Вёска" і раман "Рэвізія", што складаюць чарговую кнігу лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа Андрэя Федарэнкі, яшчэ падчас часопісных публікацый атрымалі шырокі чытацкі розгалас, прычым ацэнкі былі неадназначныя, нават палярныя. Чытаюцца творы вельмі лёгка, яны насычаны дэтэктыўна-прыгодніцкімі элементамі, разам з тым аўтар прытрымліваецца строгай дакладнасці гістарычных фактаў.
Ганна Кісьліцына. “Нічые”: дзве душы Андрэя Федарэнкі (BUDZMA.ORG)
Андрэй Федарэнка: цешуся, што мяне прачытаюць хоць пад прымусам, хоць па дыяганалі (NAVINY.BY)
Інтэрвію з аўтарам у "Нашай Ніве"
ЗМЕСТ
Вёска. Аповесць
Нічые. Аповесць
Рэвізія. Раман
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
Аднаму з герояў рамана Пятру Махавікову падарылі на Новы год нататнік-штодзённік, ён даў сабе слова штодня рабіць занатоўкі, бо год 2000 незвычайны. Слова Пятро стрымаў, у выніку нарадзіўся адмысловы дзённікавы раман з 12 раздзелаў, які стаўся стрыжнем кнігі, вакол яго, нібы вінаградная лаза, абвіваюцца астатнія 16 раздзелаў твора.
У гэтай кнізе Адама Глобуса сабраныя партрэты выдатных майстроў літаратуры і мастацтва. Іх усіх добра ведае аўтар, таму чытач убачыць шмат асабістага і кранальнага, таго, пра што не змогуць напісаць іншыя. На першы погляд, суб’ектывізм Глобуса можа падавацца занадта катэгарычным, але яго кампенсуе шчырасць і праўдзівая любоў да апісаных творцаў.
зьніжка
Бесклапотны шукальнік прыгод Багуслаў Радзівіл становіцца генералам войска Рэчы Паспалітай, а яго стрыечны брат Януш узначальвае ўзброеныя сілы Вялікага Княства Літоўскага. Непераможны да гэтых пор украінскі гетман Багдан Хмяльніцкі церпіць балючыя паражэнні ў гучных бітвах з удзелам Радзівілаў.














