Крах цывілізацыі
9.90 BYN
Памер: 145x215 мм
Вага: 430 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне
Аповесці. — Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2012. — 288 с. Цвёрдая вокладка.ISBN 978-985-556-007-5.
Кнігу беларускага пісьменніка Васіля Гігевіча склалі чатыры аповесці: “Карабель”, “Марсіянскае падарожжа”, “Палтэргейст”, “Страчанае шчасце”. У іх аўтар, выкарыстоўваючы своеасаблівыя мастацкія формы, даследуе сучасныя праблемы існавання цывілізацыі ў Сусвеце: паводзіны звычайнага чалавека, які па няволі апынуўся ў чужым грамадстве; магчымасці найноўшых тэхналогій стварыць штучны розум, каб усталяваць дыктат над людзьмі; рэакцыя зямлянаў на незвычайныя бытавыя праявы, якія выкліканы кантактамі з іншапланетнікамі, і іншыя.
Кніга будзе цікавая тым, хто любіць фантастыку, цікавіцца касмічнымі падарожжамі, шануе свой родны край, яго культуру і звычаі.
Артыкул пра аўтара ў Вікіпэдыі
ЗМЕСТ
Карабель
Марсіянскае падарожжа
Палтэргейст
Страчанае шчасце
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
Гісторыя адной вёскі ў цэнтры Польшчы і сьвету, якая ахоплівае цэлае стагодзьдзе і складаецца з кароткіх гісторый яе жыхароў і іх рэчаў, дзе паўсядзённасьць ствараецца з мноства выразных дэталяў, а рэчаіснасьць пераплятаецца з міфам.
Пятнаццацігадовая Бася не ўяўляла, хто яна такая, пакуль у дзверы іх з мамай хаты не пастукаліся жаўнеры князя Свету. Яны вышукваюць адметных — расу, якую чамусьці вельмі не любяць звычайныя людзі. Схавацца ад пераследу можна толькі ў паселішчы сярод глухога лесу за непаслухмянай Хітрай ракой. Як толькі Бася зачыняе дзверы хаты, шляху назад для яе не застаецца…
Вітольд Шаблоўскі аўтаспынам абʼязджае Косава, падвозіць мясцовых на Кубе на старэнькім пежо, знаёміцца з бяздомнай полькай на лонданскім вакзале, праходзіць украінскую мяжу разам з перакупамі на кантрабандным аўтамабілі, размаўляе з албанскімі будаўнікамі ды грэчаскімі бізнесоўцамі... Усё дзеля таго, каб пачуць рэальныя гісторыі людзей, якія жывуць у перыяд трансфармацый. Для кожнага героя наступіў новы час, але ці змяніліся старыя звычкі?














