Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Песня пра зубра
0.85 BYN
Памер: 205x260 мм
Вага: 430 г

Purchase

Няма на складзе
Мастацкая Літаратура (выдавецтва)ПеракладыПаэзіяГусоўскі Мікола

Апісаньне

Пер. з лацін. мовы і прадм. Я. Семяжона; маст. А. М. Кашкурэвіч. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2007. — 71 с.: іл. Цв. вокл.

ISBN 978-985-02-0959-7

Мікола Гусоўскі – адзін з буйнейшых паэтаў эпохі Адраджэння. Яго паэма "Песня пра зубра" – цудоўны сплаў лірыкі і эпасу – з’яўляецца выдатным помнікам літаратурнай спадчыны і духоўнай велічы ўсходнеславянскіх народаў.

"Песня пра зубра" (лац.: "Carmen de statura feritate ac venatione bisontis") (1521—1522) — паэма напісаная на класічнай лацінскай мове. Спачатку твор быў прысвечаны папу Льву X, у пазнейшым выданні (Кракаў, 1523) — каралеве Боне. Паэма лічыцца непераўзыйдзенай у эпічным паказе Беларусі і беларускага народу да з'яўлення паэмы "Пан Тадэуш" А.Міцкевіча. У паэме яскрава выражаны патрыятычны заклік да яднання і дружбы розных па веры і культуры еўрапейскіх народаў перад пагрозай турэцкага і татарскага нашэсця, услаўленне дзейснай, свабоднай, гарманічна развітой і мужнай асобы, ідэя патрыятызму і антываенны пафас, рэнесансава-утапічная канцэпцыя гарманічных узаемадачыненняў чалавека, грамадства і прыроды, міждзяржаўных адносін. Усе часткі твора аб’яднаны тэмай лесу радзімы, адданасці роднай зямлі. Мікола Гусоўскі стварыў мастацка-гістарычны гімн прыгажосці сваёй зямлі. Зубр у паэме - алегарычны вобраз роднага краю, сімвал яго былой магутнасці. Вялікая заслуга Міколы Гусоўскага у пастаноўцы ім праблемы аховы прыроды, беражлівых адносін да яе, рацыянальнага выкарыстання і памнажэння багаццяў радзімы. Для Міколы Гусоўскага прырода - усенародны здабытак і крыніца здароўя, радасці, выхавання высокіх патрыятычных і эстэтычных пачуццяў. "Песня пра зубра" напісана ім на класічнай латыні, але ў ёй ёсць прыкметы жывой беларускай мовы. Паэзія Міколы Гусоўскага паўплывала прама ці апасродкавана на станаўленне гістарыяграфіі Вялікага княства Літоўскага, росквіт лацінскай, уласнабеларускай і польскай літаратур, на развіццё такіх жанраў ва ўсходнееўрапейскай літаратуры, як лірыка-эпічная, гістарычная і сатырычная паэма, элегія, эпіграма.

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Ружэвіч Тадэвуш
Выданне ўяўляе сабой збор выбраных твораў вядомага сучаснага польскага паэта Тадэвуша Ружэвіча, якія даюць магчымасць пазнаёміцца з вершамі розных перыядаў творчасці аўтара.
Леапардзі Джакама
Джакама Леапардзі (1798 – 1837) – адна з самых значных постацяў шматвяковай італьянскай паэзіі. Лірычны герой яго рамантычнай, з элементамі эстэтыкі, лірыкі – асоба, якая пастаянна знаходзіцца ў разладзе з сабою і імкнецца да ўцёкаў ад самае сябе.
Эмінэску Міхай
Міхай Эмінэску (1850 – 1889) – самы вялікі паэт у гісторыі румынскай літаратуры. На яго творчасць велізарны ўплыў мелі нацыянальная міфалогія і фальклор, а таксама філасофскія сістэмы Артура Шапенгаўэра і асобных мысляроў Усходу.