Рэспубліка супраць аўтакратыі
1.50 BYN
Памер: 125x200 мм
Вага: 320 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне
Рэч Паспалітая і Расія ў 1686—1697 гадах / Пер. з анг. А. Мартынаў. — Мінск: Логвінаў, 2009. — 350 с. — (Кнігарня "Наша Ніва"). ISBN 978-985-6901-44-0 Кніга гісторыка Анджэя Сулімы Камінскага апавядае пра перыяд зацішша, калі нічога не мянялася на ўсходзе Еўропы. Але то было зацішша перад бурай, калі адны бяздарна гублялі шанцы, а другія паслядоўна рыхтавалі змену ў балансе сілаў. Прафесар Джорджтаўнскага універсітэту Суліма-Камінскі — адзін з самых аўтарытэтных спецыялістаў па гісторыі Рэчы Паспалітай. Ягоная кніга бліскуча тлумачыць механізм функцыянавання дзяржавы палякаў, беларусаў, украінцаў, літоўцаў — сакрэт яе стойкасці, дзякуючы якому яна стагоддзямі вытрымлівала націск мацнейшых суседзяў. ЗМЕСТ Уступ Раздзел І. Усходнееўрапейскія супернікі Рэч Паспалітая Парламент Кароль і выканаўчая ўлада Судовая ўлада Forma Mixta: палітычная мадэль Рэчы Паспалітай Сацыяльнае і палітычнае жыццё Тэрытарыяльныя адрозненні Лафеты XVII стагоддзя Расія Аўтакрат Адміністрацыя і дзяржаўны апарат Рэформы і мадэрнізацыя Сацыяльная і палітычная эліта Сілы за тронам Прыдворныя групоўкі Царква Украінцы Замежнікі Змена ўзаемнага ўспрыняцця Раздзел 2. Дыпламатыя прафесіяналаў i дыпламатыя пачаткоўцаў Рэч Паспалітая Канцылярыі Каралеўскі кантроль над дыпламатыяй Расія Пасольскі прыказ Месца Рэчы Паспалітай У замежнай палітыцы Расіі Збіранне інфармацыі Раздзел 3. Расійская амбасада ў Рэчы Паспалітай Расійскія рэзідэнты, персанал амбасады і іх жыллёвыя ўмовы Дэпешы рэзідэнтаў Праблемы камунікацыі Збіранне інфармацыі Размовы з дзяржаўнымі службоўцамі Запісы парламенцкіх паседжанняў, улёткі і палемічная літаратура Вялікалітоўская апазіцыя Замежныя дыпламаты ў Рэчы Паспалітай Праваслаўная дыяспара ў Львове Казакі Таемныя агенты Падслухоўванне Уплыў расійскіх дыпламатаў на палітыку Крамля Ацэнка расійскіх рэзідэнтаў Расійскія рэзідэнты вачыма палякаў Раздзел 4. Амбасада Рэчы Паспалітай у Маскве Кіраўнік дыпламатычнага прадстаўніцтва і яго персанал Стасункі з арыстакратыяй і чынавенствам Крыніцы інфармацыі Каталіцкая дыяспара Землякі з Рэчы Паспалітай Замежныя дыпламаты і расійскія агенты Ацэнка амбасадара Рэчы Паспалітай Раздзел 5. Украінскі парадокс Казакі Польскі ўплыў Роля духавенства Гадзяцкая унія Рэч Паспалітая і Украіна Масковія і Украіна Раздзел 6. Справа Саламона Раздзел 7. Спакуса сепаратнага міру Туркі і малдаўскі "трэці турак" Місія Бялевіча Даўмонт у Украінцаў: напружаная сустрэча ў Маскве Раздзел 8. Цар Пётр I і абранне Аўгуста II Заключэнне Прафесар Анджэй Суліма Камінскі — выпускнік гістарычнага аддзялення Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве, скончыў дактарантуру ва ўніверсітэтах Стэфарда і Оксфарда. Прафесар Джорджтаўнскага ўніверсітэта (ЗША), дырэктар Інстытуту грамадзянскай прасторы і публічнай палітыкі ў Вышэйшай школе гандлю і права імя Лазарскага (Варшава). Спецыялізуецца на гісторыі Рэчы Паспалітай, Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і Расіі XVI—XVIII стст. У сваіх працах зыходзіць з разумення Рэчы Паспалітай як шматнацыянальнай дзяржавы. Падкрэслівае ўзаемасувязь паміж грамадзянскай традыцыяй і сістэмай каштоўнасцяў Рэчы Паспалітай ды ідэямі, якія вызначаюць фундамент і развіццё сучаснай інтэграцыі еўрапейскіх народаў. Аўтар манаграфіі "Рэч Паспалітая многіх народаў. 1505—1795: грамадства, дзяржава, супольнасць, культура" (Люблін, 2008). Кавалер ордэна Адраджэння Польшчы (2008).
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
Гэтая кніга не зусім звычайная. Гэта пачатак вялікай дарогі па выбудоўванні еўрапейскага культурнага шляху Францішка Скарыны. Разам з навукоўцамі-скарыназнаўцамі аўтар наведвае гарады, дзе Скарына пакінуў свой культурны след, і запрашае шаноўных чытачоў далучыцца да вандроўкі.
Запісы Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. №32. Тэма нумару — травэлёгі (падарожныя нататкі).
Кніга Зьмітра Саўкі (1965–2016) выходзіць на трэція ўгодкі ягонай заўчаснай смерці. Гэта 50-гадовая гісторыя Беларуска-Амерыканскага Задзіночання, а таксама ўспаміны сябраў гэтай арганізацыі. Складзеныя разам, тэксты адлюстроўваюць арганізацыйныя і персанальныя аспекты больш як паўвекавога існавання Беларускай Цывілізацыі ў Амерыцы.