Імпэратар. Падарожжы з Герадотам
6.00 BYN
Памер: 130x200 мм
Вага: 450 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне
Выбраныя творы / Пераклад з польскай — Мінск: І. П. Логвінаў; Wrocław: Kolegium Europy Wschodniej, 2009. — 392 с. — (Кнігарня “Наша Ніва”). Цьвёрдая вокладка.ISBN 978-985-6901-02-0 (Выд. І. П. Логвінаў)
ISBN 978-83-61617-88-4 (Kolegium Europy Wschodniej)
Два тэксты – “Імператар” і “Падарожжа з Герадотам” – польскага журналіста ХХ стагоддзя, народжанага ў Пінску, – як два творчыя паўшар’і, як два бакі аднаго мастакоўскага медаля. Аўтар дэманструе незвычайнае пераўтварэньне вандроўных запісаў па экзатычных краінах у насычаную настроямі, пахамі і колерамі мастацкую прозу, пераўтварэньне асабістых успамінаў у аўтабіяграфічную паэму ў прозе. А можа, і наадварот: праз аўтабіяграфічную проза-паэму і мастацкую прозу вяртаецца ў сваё мінулае ды блукае па колісь наведаных краінах?
Паводле часопіса Дзеяслоў 41 (4’09).
ЗЬМЕСТ Паглядзець зьмест цалкам
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
Самыя сапраўдныя дзіцячыя вершы для дарослых. Герой кнігі нібыта гаворыць ад сябе, але вельмі часта прамаўляе маміны думкі, татавы словы. І разам з тым у яго праразаецца свой голас — голас чалавека, які залежны ад бацькоў, але адначасова прагне свабоды і самастойнасці.
Сямейная сага чатырох пакаленняў ізраільцаў. Гісторыя пачынаецца ў 1920-х, у забалочанай Ізрээльскай даліне, куды прыбываюць габрэі-рэпатрыянты Магілёўшчыны, Міншчыны, Чарнігаўшчыны, Кіеўшчыны, а таксама іншых куткоў Усходняй і Цэнтральнай Еўропы.
Рына, алкагалічка сярэдніх гадоў, з неахвотай едзе на пахаванне сваёй бабкі ў забытую богам беларускую глушэчу. Пакуль памірала яе старая, Рына займалася чужымі ў дамах шчаслівай старасці на Захадзе. Адзінае, чаго яна хоча цяпер, – спакой. Але дома яе чакае неспадзяванка – старыя грахі і спадчына маюць доўгія цені. Ці можна ўсё выправіць, калі ты і блізка не цягнеш на гераіню? Рыне трэба пахаваць бабку, адкапаць каханка, аднавіць крыніцы, ніколі не прыходзячы ў поўную свядомасць. Жанр гэтай кнігі – балотная казка.














