Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Імперыя
3.00 BYN
Памер: 130x200 мм
Вага: 300 г

Purchase

Няма на складзе
Выдавец Логвінаў ІгарПрозаПеракладыПубліцыстыкаКапусцінскі Рышард

Апісаньне

  Пер. з польск. Я. Салейчука. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2009. — 344 с. — (Кнігарня "Наша Ніва").

ISBN 978-985-6901-07-5

"Імперыю" пераклаў Яўген Саляйчук, перакладчык з Пінску. Гэтая кніга апісвае падарожжа аўтара праз увесь Савецкі Саюз, здзейсненае пры канцы 1980-х. Капусцінскі па-журналісцку дакладна выпісвае заўважныя светапоглядныя і побытавыя дэталі, якіх не знойдзеш у падручніках гісторыі таго часу ("Наша Ніва").

Рышард Капусцінскі (1932—2007) — легенда польскай журналістыкі, сусветнавядомы рэпарцёр, пісьменнік, паэт. Чалавек з унікальным пачуццём падзеі, якое беспамылкова вяло яго туды, дзе рабілася гісторыя. Ён быў сведкам дзесяткаў пераваротаў і рэвалюцыяў, руйнавання імперыяў і з’яўлення новых дзяржаваў.

Аўтар кніг рэпартажаў-эсэ: “Кіргіз злазіць з каня” (1968), “Яшчэ дзень жыцця” (1976), “Футбольная вайна” (1978), “Шахіншах” (1982), “Падарожжа з Герадотам” (2004) і інш.; і паэтычных зборнікаў: “Notes” (1986), “Законы прыроды” (2006).

Яго кнігі не раз былі прызнаныя кнігамі года паводле меркавання ўплывовых выданняў, а ў 1995 годзе ў Польшчы Капусцінскага абвясцілі журналістам стагоддзя. Быў уганараваны шматлікімі прэміямі і ўзнагародамі. Двойчы намінаваўся на Нобелеўскую прэмію.

Капусцінскі нарадзіўся ў Пінску і на ўсё жыццё захаваў прыхільнасць да Беларусі. Ён не раз гаварыў: “Я заўсёды шукаў мой дом, шукаў Пінск, — у Афрыцы, у Азіі, у Лацінскай Амерыцы”.

На беларускую мову перакладзены раман Рышарда Капусцінскага “Імператар” (Сesarz) (ARCHE. 2006. №5) і зборнік вершаў “Вяртанне” (2007).

 

ЗМЕСТ

ПЕРШЫЯ СПАТКАННІ

  • Пінск, 39
  • Транссібірская магістраль
  • Поўдзень, 67

З ВЫШЫНІ ПТУШЫНАГА ПАЛЁТУ

  • Трэці Рым
  • Храм і палац
  • Мы глядзім і плачам
  • Чалавек на бетоннай глыбе
  • Уцёкі ад сябе самога
  • Варкута: замерзнуць у агні
  • Заўтра бунт башкіраў
  • Расейская містэрыя
  • Пераскокваючы лужыны
  • Калыма, імгла ды імгла
  • Крэмль: чароўная Гара
  • Пастка
  • Сярэдняя Азія, пагібель мора
  • Памона гарадка Драгобыч
  • Вяртанне ў родны горад

ПРАЦЯГ БУДЗЕ

  • Працяг будзе
  • Андэрс Будэгорд

ДАДАТАК

  • Падарожжа з Рышардам Капусцінскім

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Адамс Дуглас
Муніцыпальныя службы намагаюцца зруйнаваць твой дом, каб пабудаваць на яго месцы новы аўтамабільны праезд, а галактычныя камунальнікі, пракладаючы міжзоркавую трасу, у сваю чаргу, мерацца ўчыніць тое самае з тваёй планетай. Самая пара ўцякаць з роднай Зямелькі. Увазе чытача прапануецца сусветнавядомы раман брытанскага пісьменніка і сцэнарыста Дугласа Адамса. “Аўтаспынам па Галактыцы” — адна з вяршыняў жанру іранічнай фантастыкі.
Карытка Таццяна
Чатыры маладыя жанчыны прыходзяць на рэаліці-шоу “Мужчына выбірае”, каб знайсці каханне і праславіцца. Але знікненне адной з удзельніц, ананімныя запіскі з перасцярогамі і дзівацкія конкурсы красамоўна падказваюць, што рэжысёр праекта ставіць свой, небяспечны эксперымент, мэта якога зусім не каханне.
Шалеў Мэір
Сямейная сага чатырох пакаленняў ізраільцаў. Гісторыя пачынаецца ў 1920-х, у забалочанай Ізрээльскай даліне, куды прыбываюць габрэі-рэпатрыянты Магілёўшчыны, Міншчыны, Чарнігаўшчыны, Кіеўшчыны, а таксама іншых куткоў Усходняй і Цэнтральнай Еўропы.