Ладдзя роспачы
Апісаньне

ISBN 978-985-6887-98-0
Гэтая кніга — першае непадцэнзурнае выданне Уладзіміра Караткевіча. Кніга адметная тым, што яна інтэрактыўная: кожны з вас, разгортваючы яе, робіцца даследчыкам творчасці Караткевіча. Тэкст не "адматаны" да першапачатковага варыянта — усе праўленыя і выразаныя моманты проста графічна паказаныя ў тэксце. Каб кожны з вас мог вырашыць, што выпраўлена справядліва, а што — не.
Кніга года—2010: "Ладдзя Роспачы" (Сяргей Макарэвіч, "Наша Ніва")
"На 23 старонках рукапісу цэнзары зрабілі Караткевічу 296 правак" (Глеб Лабадзенка, "Звязда")
ЗМЕСТ
Узнёслая сага. Прадмова Рыгора Барадуліна
Каласы "Ладдзі" пад сярпамі цэрбераў. Прадмова ўкладальніка
Рукапіс "Ладдзі Роспачы" 1964 года
Кніжны тэкст 1978 года
Пераклад "Ладдзі" на рускую мову Васіля Сёмухі
Каментары да рускага перакладу
Як савецкая цэнзура правіла У. Караткевіча. Глеб Лабадзенка
Паслямова Васіля Сёмухі
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
«Попаль-Вух» – найважнейшая кніга, напісаная старажытнымі майя, якія перажылі іспанскае заваяванне. Адзін з найбольш значных літаратурных твораў у свеце, у якім вядзецца пра стварэнне свету, дзе багоў і герояў у пачатку часоў перад першым світаннем і гісторыю саміх горных народаў майя. У дадатак да таго, што гэта каштоўны рэсурс для навукоўцаў, гэта яшчэ і ўзвышаны літаратурны твор, які можна параўнаць з іншымі вялікімі эпасамі старажытнага свету – такімі як грэцкія «Іліяда» і «Адысея», а таксама індыйскія «Рамаяна» і «Махабхарата».
У гэтай кнізе Адама Глобуса сабраныя партрэты выдатных майстроў літаратуры і мастацтва. Іх усіх добра ведае аўтар, таму чытач убачыць шмат асабістага і кранальнага, таго, пра што не змогуць напісаць іншыя. На першы погляд, суб’ектывізм Глобуса можа падавацца занадта катэгарычным, але яго кампенсуе шчырасць і праўдзівая любоў да апісаных творцаў.
Пра што думаюць сучасныя жанчыны? Адказ на гэтае пытанне можна знайсці ў зборніку навел «Жамяра»... Такім чынам, дзейныя асобы – насякомыя – заяўлены. Застаецца дазнацца пра выканаўцаў.