Да кніжных скарбаў дакрануся…
5.70 BYN
Памер: 105x165 мм
Вага: 315 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне
Нататкі бібліяфіла. — Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2011. — 384 с. Цвёрдая вокладка.Наклад кнігі цалкам прададзены.
ISBN 978-985-6994-77-0
Айчыннае бібліяфільства — адна з адметных праяў духоўнага жыцця беларускай нацыі. Менавіта такую выснову зробіць чытач гэтай кнігі, аўтар якой упершыню ў Беларусі раскрыў розныя аспекты гэтай маладаследаванай з’явы, разглядзеў гісторыю беларускага экслібрыса, малафарматных і мініяцюрных выданняў, прасачыў лёс мастакоў — майстроў кніжнай графікі. Адрасуецца тым, каго цікавіць духоўнае жыццё нашых папярэднікаў, а таксама феномен Яе Вялікасці Кнігі.
Артыкул пра кнігу на NN.BY “Невядомыя вершы Багдановіча — не міф”
Артыкул пра кнігу GOLAS.BY “Скарбы са старых хутароў”
Артыкул пра кнігу на ZVIAZDA.BY “Белакніжнікі”
ЗМЕСТ Паглядзець змест цалкам
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
Кніга ўяўляе збор прыватных успамінаў, сямейных аповедаў, апокрыфаў і паданьняў, сведчаньняў розных людзей, што давялося аўтару чуць, жывучы ў Менску і ў Вільні, вандруючы па ўсёй Беларусі. Унікальны аўтарскі досьвед, багацьце мовы і разнастайнасьць сюжэтаў робяць гэтыя тэксты каштоўным дакумэнтам і захапляльнай чытанкаю для тых, хто пераймаецца пытаньнямі нацыянальнае ідэнтычнасьці і цікавіцца гісторыяй нашае культуры.
зьніжка
Аўтар кнігі дзевяць гадоў таму задумаў вялікае падарожжа ў свет беларускай вясковай магіі. Марай была серыя партрэтаў носьбітаў самай закрытай і абароненай традыцыі лекаваць словам. Ад вёскі да вёскі праз вандроўкі ён шукаў чараўніц, знахарак і траўніц.
У гэтым выданьні, якое знаёміць чытача з малавядомымі старонкамі гісторыі беларускай літаратуры, у храналягічным парадку зьмешчана пераважная бальшыня матэрыялаў, якія можна аднесьці да літаратуразнаўчай спадчыны Антона Адамовіча (1909 – 1998).














