Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Кніга магістрата места Полацка 1727 г.

Кніга магістрата места Полацка 1727 г.
4.20 BYN
Памер: 170x240 мм
Вага: 460 г

Purchase

Няма на складзе
Інстытут БеларусістыкіГісторыяБеларускае Гістарычнае Таварыства (Беласток)

Апісаньне

Беласток: Беларускае навуковае таварыства. Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2012. — 406 с. Падрыхтавалі: А. Латушкін, М. Макараў.

ISBN 83-60456-21-6

Значэнне Полацка для гісторыі нашай краіны цяжка пераацаніць. У XV—XVIII стст. ён быў адным з найбуйнейшых местаў не толькі Беларусі, але і ўсяго Вялікага княства Літоўскага. Гісторыя гэтага старажытнага палітычнага і эканамічнага цэнтра паўночнай Беларусі ўжо некалькі стагоддзяў прыцягвае ўвагу даследчыкаў. Аднак, нягледзячы на значную колькасць апублікаваных навуковых прац, можна ўпэўнена сцвярджаць, што асобныя перыяды мінулага Полацка вывучаныя недастаткова. Адным з фактараў, якія стрымліваюць развіццё даследаванняў па гісторыі места першых трох чвэрцяў XVIII ст., з’яўляецца тое, што дакументальная спадчына полацкага магістрата гэтага часу, нягледзячы на яе адносна добрую захаванасць, практычна не публікавалася і дагэтуль застаецца па-за ўвагай навуковай грамадскасці.

(...)

Матэрыялы па гісторыі Полацка са складу 45 захаваных полацкіх магістрацкіх кніг XVIII ст. практычна не асвятляюцца ў археаграфічных выданнях. Дагэтуль было апублікавана ўсяго 9 дакументаў полацкага магістрата XVIII ст., з якіх толькі 2 маюць непасрэднае дачыненне да гісторыі Полацка.

(...)

Публікацыя актавай кнігі 1727 г. дазваляе часткова запоўніць гэты прабел. Кніга 1727 г. выбрана невыпадкова. Большасць магістрацкіх кніг Полацка XVIII ст. складаецца пераважна з актыкацый дакументаў шляхты і слаба асвятляе ўнутранае жыццё места. На гэтым фоне кніга 1727 г. выгадна вылучаецца багаццем зместу і разнапланавасцю дакументаў. Яна ўтрымлівае значную колькасць актаў па арганізацыі месцкіх уладаў і рамесніцкіх цэхаў, пратаколаў суда полацкага магістрата і інш. Акрамя таго, пасля таго бязладдзя, якое панавала ў канцылярыі магдэбургскага Полацка ў гады Паўночнай вайны (1700—1721 гг.), арганізацыя працы ўстановы палепшылася, і актавая кніга 1727 г. на фоне папярэдніх вызначаецца куды больш узорным афармленнем.


ЗМЕСТ (скарочаны)

Прадмова
Гісторыя фонду “Полацкі магістрат”
Знешнія і ўнутраныя прыкметы рукапісу
Прынцыпы перадачы тэксту і афармлення выдання
Спіс скарачэнняў
ТЭКСТ


Цалкам змест кнігі ў pdf-фармаце ТУТ

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Кніга факусуецца на ранняй гісторыі аднаго з найбольш загадкавых балцкіх народаў – прусаў, якія ў сваім краі перш былі анямечаныя і страцілі мову, а тады іх нямецкамоўных нашчадкаў і зусім прагналі. Дзяржаўная тэакратыя на чале з кіраўніком – вярхоўным жрацом Крыве-Крывейтам ды яго памочнікамі жрацамі-вайдзіламі, а таксама яе перадгісторыя ды паслягісторыя – пад увагай у гэтай кнізе, зборніку рэлігіязнаўча-гістарычных артыкулаў.
Аўтары нумару: Томас Бон, Васіль Варонін, Юры Грыбоўскі, Марыя Каламайска-Саед, Антон Лявіцкі, Войцех Матэрскі, Жанна Некрашэвіч-Кароткая, Генадзь Сагановіч, Ганна Харашкевіч, Ян Шумскі ды іншыя.
Аўтары нумару: Ігар Скачыляс (Ігор Скочиляс), Дзмітрый Віцько, Яўген Анішчанка, Наталля Анофранка, Мічыхіра Ясуі (Michihiro Yasui), Тамаш Камусэла (Tomasz Kamusella), Святлана Куль-Сяльверстава, Алесь Смалянчук, Генадзь Сагановіч, Андрэй Чарнякевіч, Зміцер Дрозд, Аляксей Братачкін, Ніна Здановіч, Уладзімір Падалінскі, Сяргей Грунтоў, Аляксандр Цымбал, Андрэй Унучак, Віктар Адзіночанка.